Мадэст Васілевіч Іваноў
Мадэст Васілевіч Іваноў (30 сакавіка 1875, Гатчына — 1942, Ленінград) — рускі марскі афіцэр, удзельнік руска-японскай і Першай сусветнай войнаў, савецкі ваенна-марскі дзеяч, контр-адмірал.
Мадэст Васілевіч Іваноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 сакавіка 1875 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1942 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя і СССР |
Род войскаў | Расійскі імператарскі флот і Ваенна-марскі флот СССР |
Званне | Контр-адмірал[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
21 лістапада 1917 года на Першым Усерасійскім з’ездзе маракоў ваеннага флоту, у рабоце якога прымаў удзел У. І. Ленін, быў узведзены ў контр-адміралы, стаўшы, такім чынам, першым савецкім адміралам.
Пасля рэвалюцыі служыў у РСЧФ. Быў начальнікам марскі інспекцыі ВЧК, Пагранічнай флатыліі АГПУ (1924).
Пасля 1925 г. працаваў у гандлёвым флоце, капітан далёкага плавання. Капітан параходаў «Міхаіл Томскі» (1925—1927), «Камянец-Падольск» (1927—1928; 1936—1937), «Чырвонагвардзеец» (1933), «Камілес» (1935—1936), «Варашылаў» (1936), «Анатоль Сяроў» (1938—1939), танкера-цеплахода «Савецкая нафта» (1929), цеплахода-лесавоза «Севзаплес» (1937).
Памёр у блакадным Ленінградзе ў 1942 годзе, пахаваны ў брацкай магіле на Піскароўскіх могілках.
Літаратура
правіць- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1