Мазуршчынскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці БССР

Мазу́ршчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старобінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Мазуршчына.

Мазуршчынскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Старобінскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Мазуршчына
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Утвораны 28 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі, з 1927 года — Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы ў 1930 годзе ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога дзялення ў 1938 годзе ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці.

Скасаваны 16 ліпеня 1954 года, тэрыторыя далучана да Доўгаўскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).