Светлагорская ЦЭЦ (ЦЭЦ-24)  — цеплаэлектрацэнтраль, размешчаная ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці, забяспечваюцца электрычнай і цеплавой энергіяй Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод і горад Мазыр. Спажыўцамі цеплавой энергіі, якая адпускаецца ЦЭЦ, таксама з’яўляюцца ГП «Мазырская агароднінная фабрыка», пасёлак Крынічны і дзіцячы аздараўленчы цэнтр.

Мазырская ЦЭЦ
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне  Гомельская вобласць Мазыр
Статус дзеючая
Увод у эксплуатацыю 1958
Асноўныя характарыстыкі
Электрычная магутнасць, МВт 205 МВт
Характарыстыкі абсталявання
Асноўнае паліва прыродны газ
Кацельныя агрэгаты Е-420/140ГМ(ТГМ-84"Б")- 4шт. БКЗ-420-140НГМ-4 1шт.
Колькасць і марка турбін ПТ-70-130/13
ПТ-135/165-130/13
Колькасць і марка генератараў ТВФ-63-2
ТВВ-165-2
На карце
Мазырская ЦЭЦ (Беларусь)
Мазырская ЦЭЦ
Мазырская ЦЭЦ

Гісторыя

правіць

Заданне на праектаванне ЦЭЦ было зацверджана загадам Міністэрства электрыфікацыі СССР ад 10 верасня 1965 гады, праект станцыі выканаў Мінскі філіял інстытута «Промэнергопроект».

4 студзеня 1974 году былі ўведзеныя ў эксплуатацыю котлаагрэгат № 1 прадукцыйнасцю 420 т/ч і турбаагрэгат № 1 магутнасцю 60 МВт. Другі котлаагрэгат уведзены ў лістападзе 1974 года, праектнай магутнасці станцыя дасягнула ў 1975 годзе.

У 2001 годзе была пабудавана цеплатраса да горада Мазыр, размешчанага ў 17 км ад ЦЭЦ, што дазволіла перайсці на цэнтралізаванае цеплазабеспячэнне горада.

На станцыі рэалізуецца праект рэканструкцыі адной з турбін з устаноўкай новага цыліндру высокага ціску і павелічэннем магутнасці на 10 МВт.

Асноўныя характарыстыкі

правіць

Устаноўленая электрычная магутнасць ЦЭЦ — 195 МВт. Цеплавая магутнасць турбаагрэгатаў — 435 Гкал / гадзіну. На электрастанцыі ўстаноўлены:

  • два турбаагрэгата:
    • ТГ-1 у складзе паравой турбіны ПТ-60-130/13 і электрагенератара ТВФ-63-2,
    • ТГ-2 у складзе паравой турбіны ПТ-135/165-130/13 і электрагенератара ТВВ-165-2;
  • пяць энергетычных котлаагрэгатаў.

Зноскі