Майкл Сата
Майкл Чылуф'я Сата (англ.: Michael Chilufya Sata; 6 ліпеня 1937[3] — 28 кастрычніка 2014, Лондан) — прэзідэнт Замбіі, які ўступіў на пасаду 23 верасня 2011 года.
Майкл Сата англ.: Michael Chilufya Sata | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
23 верасня 2011 — 28 кастрычніка 2014 | |||
Віцэ-прэзідэнт | Гай Скот | ||
Папярэднік | Рупія Банда | ||
Пераемнік | Гай Скот | ||
Партыя | Патрыятычны фронт | ||
Дзейнасць | палітык, прафсаюзны дзеяч | ||
Веравызнанне | каталіцтва | ||
Нараджэнне | 6 ліпеня 1937[1][2] | ||
Смерць | 28 кастрычніка 2014[1][2] (77 гадоў)
| ||
Жонка | Christine Kaseba[d] | ||
Сата з'яўляўся лідарам найбуйнейшай у краіне партыі Патрыятычны фронт. У 1990 годзе ўваходзіў ва ўрад Руху за шматпартыйную дэмакратыю, затым перайшоў у апазіцыю. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2006 года супраць Леві Мванаваса і 2008 года супраць Рупіі Банды, саступіў абодвум, але атрымаў мянушку Кароль-Кобра. У 2011 годзе перамог на чарговых выбарах Банду, набраўшы большасць галасоў. Сата набраў 43 працэнтаў галасоў, у той час як яго галоўны супернік дзеючы кіраўнік дзяржавы Рупіа Банда — 36 %. Такім чынам Замбія ў чарговы раз даказала, што з'яўляецца адной з нямногіх краін Афрыкі, дзе апазіцыя прыходзіць да ўлады парламенцкім шляхам, а не ў выніку дзяржаўнага перавароту ці грамадзянскай вайны.
На працягу 2014 года сур'ёзна хварэў, а 19 кастрычніка тэрмінова паехаў у Лондан, пасля чаго памёр там 28 кастрычніка. Выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны стаў віцэ-прэзідэнт Гай Скот.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1062823761 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Michael Sata // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «China's stake in Zambia's election», BBC, 19 September 2011.