Майлуу-Суу (кірг.: Майлуу-Суу) — горад абласнога падпарадкавання ў Джалал-Абадскай вобласці Кыргызстана. Размешчаны за 95 км ад абласнога цэнтра Джалал-Абада і за 550 км ад Бішкека. Горад знаходзіцца ў горнай мясцовасці ў пойме ракі Майлуу-Суу на вышыні 850—1200 метраў над узроўнем мора. Адлегласць да мяжы з Узбекістанам складае 24 км. Адміністрацыйна гораду падпарадкаваны: пгт Кек-Таш, пас. Сары-Бээ, пас. Кагой, пас. Кара-Жыгач.
Майлуу-Суукірг.: Майлуу-Суу
|
Герб |
Майлуу-Суу на карце Кыргызстана
|
У 2002 годзе перайменаваны ў Майлуусуу, згодна з прынятай Жагарку Кенешам «Новай рэдакцыі арфаграфіі кыргызскай мовы» ад 28 чэрвеня 2002 года (Пастанова за № 830-11 ад 28.06.2002 г.). У чэрвені 2008 года перайменаваны назад у Майлуу-Суу, згодна з пастановай Урада Кыргызскай Рэспублікі № 567 ад 26 чэрвеня 2008 года, якая зацвердзіла новую рэдакцыю «Правілаў правапісу кыргызскай мовы», аб аднаўленні напісання населеных пунктаў краіны праз дэфіс.
Год |
Колькасць
|
1959
|
24 711
|
[2]
|
1970
|
20 278
|
[3]
|
|
Год |
Колькасць
|
1979
|
24 512
|
[4]
|
1989
|
29 629
|
[5]
|
|
Год |
Колькасць
|
1999
|
20 365
|
[6]
|
2009
|
20 200
|
[1]
|
|
|
Зноскі
- ↑ а б census of Kyrgyzstan 2009
- ↑ 1959 Soviet census
- ↑ 1970 Soviet census
- ↑ 1979 Soviet census
- ↑ Перапіс насельніцтва СССР, 1989
- ↑ 1999 census of Kyrgyzstan