Майсей (опера)

опера
(Пасля перасылкі з Майсей, опера)

Майсей (укр.: Мойсей) — опера Міраслава Скорыка ў дзвюх дзеях на лібрэта Багдана Стэльмаха і Міраслава Скорыка па аднайменнай паэме Івана Франка. Прэм’ера адбылася 23 чэрвеня 2001 года ў Львоўскім оперным тэатры.

Майсей
укр.: Мойсей
Кампазітар
Лібрэтыст Міраслаў Скорык і Багдан Стэльмах[d]
Мова лібрэта украінская мова
Крыніца сюжэту Майсей[d]
Дзеяў 2[1]
Карцін 5[1]
Першая пастаноўка 23 чэрвеня 2001

Прэм’ера правіць

 
Міраслаў Скорык

Першапачаткова оперу планавалася напісаць да 100-годдзя Львоўскай оперы, якое адзначалі ў 2000 годзе. Аднак прэм’еру адклалі на адзін год і прымеркавалі да іншай падзеі — візіту Папы Рымскага Яна Паўла ІІ на Украіну, які праходзіў 23-27 чэрвеня 2001[2]. Ва ўмовах перманентнага недахопу дзяржаўных сродкаў калектыў львоўскага тэатра звярнуўся да Папы за фінансавай дапамогай і атрымаў яе, стварыўшы такім чынам першы на Украіне прэцэдэнт фінансавай падтрымкі Ватыканам свецкай падзеі[3][4].

Прэм’ерную пастаноўку ажыццявілі рэжысёр-пастаноўшчык Збігнеў Хшаноўскі (Польшча), галоўную ролю выканаў Аляксандр Громыш, дырыжыраваў — аўтар[5]. Яшчэ да прэм’еры былі зробленыя аўдыё-  і відэазапісы, зняты тэлефільм пра стварэнне оперы, а таксама выпушчаны буклет. Хоць 23-24 чэрвеня Папа праводзіў службу ў Кіеве[6], таму не мог наведаць прэм’еру, па прыбыцці ў Львоў 25 чэрвеня пантыфік усё ж знайшоў магчымасць прыехаць у Львоўскі тэатр оперы і павіншаваць творчы калектыў з пастаноўкай[2].

Зноскі

  1. а б http://opera.lviv.ua/en/repertuar/moses/
  2. а б Володимир Прохоренко. „Мойсей” – на українській оперній сцені (укр.). Газета «Свобода». www.lvivopera.com (26 чэрвеня 2001). Праверана 9 жніўня 2016.
  3. ОПЕРА "МОЙСЕЙ" НАРОДИЛАСЯ ЗАВДЯКИ ПІДТРИМЦІ ПАПИ РИМСЬКОГО (укр.). photo.ukrinform.ua. Праверана 9 жніўня 2016.(недаступная спасылка)
  4. Написати «Мойсея» Мирославу Скорику підказав батько (укр.). Написати «Мойсея» Мирославу Скорику підказав батько. Праверана 9 жніўня 2016.
  5. Оперна сенсація: мade in Ukraine. Оперна сенсація: мade in Ukraine. Праверана 9 жніўня 2016.
  6. Хроніка візиту на Україну Святішого Отця Івана Павла II 23 – 27 червня 2001 року(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2017. Праверана 9 жніўня 2016.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць