Майсей (опера)
Майсей (укр.: Мойсей) — опера Міраслава Скорыка ў дзвюх дзеях на лібрэта Багдана Стэльмаха і Міраслава Скорыка па аднайменнай паэме Івана Франка. Прэм’ера адбылася 23 чэрвеня 2001 года ў Львоўскім оперным тэатры.
Майсей | |
---|---|
укр.: Мойсей | |
Кампазітар | |
Лібрэтыст | Міраслаў Скорык і Багдан Стэльмах[d] |
Мова лібрэта | украінская мова |
Крыніца сюжэту | Майсей[d] |
Дзеяў | 2[1] |
Карцін | 5[1] |
Першая пастаноўка | 23 чэрвеня 2001 |
Прэм’ера
правіцьПершапачаткова оперу планавалася напісаць да 100-годдзя Львоўскай оперы, якое адзначалі ў 2000 годзе. Аднак прэм’еру адклалі на адзін год і прымеркавалі да іншай падзеі — візіту Папы Рымскага Яна Паўла ІІ на Украіну, які праходзіў 23-27 чэрвеня 2001[2]. Ва ўмовах перманентнага недахопу дзяржаўных сродкаў калектыў львоўскага тэатра звярнуўся да Папы за фінансавай дапамогай і атрымаў яе, стварыўшы такім чынам першы на Украіне прэцэдэнт фінансавай падтрымкі Ватыканам свецкай падзеі[3][4].
Прэм’ерную пастаноўку ажыццявілі рэжысёр-пастаноўшчык Збігнеў Хшаноўскі (Польшча), галоўную ролю выканаў Аляксандр Громыш, дырыжыраваў — аўтар[5]. Яшчэ да прэм’еры былі зробленыя аўдыё- і відэазапісы, зняты тэлефільм пра стварэнне оперы, а таксама выпушчаны буклет. Хоць 23-24 чэрвеня Папа праводзіў службу ў Кіеве[6], таму не мог наведаць прэм’еру, па прыбыцці ў Львоў 25 чэрвеня пантыфік усё ж знайшоў магчымасць прыехаць у Львоўскі тэатр оперы і павіншаваць творчы калектыў з пастаноўкай[2].
Зноскі
- ↑ а б http://opera.lviv.ua/en/repertuar/moses/
- ↑ а б Володимир Прохоренко. „Мойсей” – на українській оперній сцені (укр.). Газета «Свобода». www.lvivopera.com (26 чэрвеня 2001). Праверана 9 жніўня 2016.
- ↑ ОПЕРА "МОЙСЕЙ" НАРОДИЛАСЯ ЗАВДЯКИ ПІДТРИМЦІ ПАПИ РИМСЬКОГО (укр.). photo.ukrinform.ua. Праверана 9 жніўня 2016.(недаступная спасылка)
- ↑ Написати «Мойсея» Мирославу Скорику підказав батько (укр.). Написати «Мойсея» Мирославу Скорику підказав батько. Праверана 9 жніўня 2016.
- ↑ Оперна сенсація: мade in Ukraine . Оперна сенсація: мade in Ukraine. Праверана 9 жніўня 2016.
- ↑ Хроніка візиту на Україну Святішого Отця Івана Павла II 23 – 27 червня 2001 року(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2017. Праверана 9 жніўня 2016.
Літаратура
правіць- Кияновська Л. Опера «Мойсей» та її творець [передмова] / Л. Кияновська // Мойсей [ноти]: опера на дві дії, п’ять картин із прологом та епілогом: М. Скорик, клавір / лібрето Б. Стельмаха і М. Скорика за однойменною поемою І. Франка. — К.,2006. — С. 5-11 (укр.)
- Н. А. Бєлік-Золотарьова Дія та протидія в хоровій драматургії опери М. Скорика «Мойсей» (укр.) // Таврійські студії. Мистецтвознавство : PDF. — 2013. — № 4.
- Опера Моисей: обзор прессы . www.lvivopera.com. Праверана 9 жніўня 2016.
- (Франко) Поэма Ивана Франко «Моисей», на которой основано либретто оперы. (укр.)
Спасылкі
правіць- Інфармацыя на сайце Камітэта па нацыянальнай прэміі імя Тараса Шаўчэнкі (укр.)
- Інфармацыя на сайце Нацыянальнай оперы Украіны (укр.)
- Інфармацыя на сайце Львоўскай оперы Архівавана 18 жніўня 2016. (укр.)