Майстар і Маргарыта (фільм, 2024)

«Майстар і Маргарыта» (раней «Воланд») — расійскі фэнтэзійны драматычны фільм рэжысёра Міхаіла Локшына паводле аднайменнага рамана Міхаіла Булгакава. Галоўныя ролі выконваюць Аўгуст Дыль, Яўген Цыганоў, Юлія Снігір, Клас Банг, Юрый Калакольнікаў, Аляксей Розін і Паліна Аўг. Вытворчасцю карціны займаліся кампаніі «Марс Медыя Энтэртэйнмент», «Амедыя» і «Профіт» пры ўдзеле Фонду кіно.

Майстар і МаргарытаM:
Жанры драматычны фільм, фэнтэзійны фільм, экранізацыя рамана[d] і dieselpunk[d]
Рэжысёр
Прадзюсары
На аснове Майстар і Маргарыта
Сцэнарысты
У галоўных
ролях
Кампазітар
Кінакампаніі Mars Media Entertainment[d], Amedia[d] і Федэральны фонд сацыяльнай і эканамічнай падтрымкі айчыннай кінематаграфіі[d]
Працягласць 157 хв.
Бюджэт 800 000 000 ₽
Зборы 2 300 000 000 ₽[1]
Краіна
Мовы руская, нямецкая, лацінская мова і арамейскія мовы
Год 25 студзеня 2024
IMDb ID 14536120
Афіцыйны сайт (руск.)
Афіцыйны сайт (англ.)

Прэм’ера фільма адбылася 25 студзеня 2024 года.

Дзеянне фільма адбываюцца ў футурыстычнай Маскве 1930-х гадоў. Вядомы пісьменнік на ўзлёце кар’еры трапляе ў цэнтр літаратурнага скандалу. Спектакль паводле яго п’есы пра Понція Пілата здымаюць з рэпертуару маскоўскага тэатра за крытыку ўлады і прапаганду рэлігійных вучэнняў. Твор забараняюць на паседжанні Саюза пісьменнікаў, калегі дэманстратыўна пазбягаюць сустрэчы з аўтарам, і ў лічаныя дні ён становіцца ізгоем. Знаходзячыся ў роспачы, пісьменнік выпадкова сустракае замужнюю жанчыну Маргарыту, якая становіцца яго каханкай і музай, самога пісьменніка яна называе Майстрам. Натхнёны яе каханнем і падтрымкай, пісьменнік бярэцца за новы раман пра сябе і навакольных. У гэтым рамане персанажы – гэта людзі з асяроддзя Майстра, а Маскву наведвае Сатана, замаскіраваны пад замежнага кансультанта Воланда. Разам са сваімі падручнымі Князь цемры ўносіць хаос у жыццё гораду. І неўзабаве ўжо выдумка і рэальнасць пачынаюць сплятаюцца ў адно.

У ролях

правіць

Узнагароды

правіць
Кінафестываль / Кінапрэмія Дата Прэмія / Катэгорыя Намінант(ы) Вынік Сп.
Белы слон[ru] 27.01.2025 Найлепшы фільм «Майстар і Маргарыта» Перамога [2][3][4]
Найлепшая рэжысёрская праца Міхаіл Локшын Намінацыя
Найлепшая мужчынская роля Яўген Цыганоў Намінацыя
Найлепшая жаночая роля Юлія Снігір Намінацыя
Найлепшая мужчынская роля другога плана Аляксей Гуськоў Намінацыя
Найлепшая мужчынская роля другога плана Аўгуст Дыль Перамога
Найлепшая мужчынская роля другога плана Аляксей Розін Намінацыя
Найлепшая жаночая роля другога плана Паліна Аўг Намінацыя
Найлепшы сцэнарый Раман Кантар, Міхаіл Локшын Перамога
Найлепшая аператарская праца Максім Жукаў Намінацыя
Найлепшая праца мастака Дзяніс Лішчэнка Перамога
Найлепшы гук Аляксей Самадзелка Намінацыя
Найлепшая арыгінальная музыка да фільма Ганна Друбіч Перамога
Прэмія «Падзея года» Вытворчасць і пракат фільма «Майстар і Маргарыта» Перамога
Ніка 24.03.2025[ru] Найлепшы ігравы фільм[ru] «Майстар і Маргарыта» Перамога [5][6]
Найлепшая мужчынская роля[ru] Яўген Цыганоў Перамога
Найлепшая жаночая роля[ru] Юлія Снігір Перамога
Найлепшая аператарская праца[ru] Максім Жукаў Перамога
Найлепшая праца гукарэжысёра[ru] Аляксей Самадзелка Перамога
Найлепшая праца мастака[ru] Дзяніс Лішчэнка Перамога
Найлепшая праца мастака па касцюмах[ru] Галіна Саладоўнікава, Ульяна Палянская Перамога

Крыніцы

правіць
  1. https://ekinobilet.fond-kino.ru/films/detail/111034423/ Праверана 25 красавіка 2024.
  2. Белый слон 2024: шорт-лист премии (руск.). Сайт «ProfiCinema» (28 снежня 2024). Праверана 28 сакавіка 2025.
  3. Премия «Белый слон» назвала победителей (руск.). Сайт «Бюллетеня Кинопрокатчика» (27 студзеня 2025). Праверана 26 сакавіка 2025.
  4. Критики приметили слонов (руск.). Сайт «Коммерсантъ» (27 студзеня 2025). Праверана 26 сакавіка 2025.
  5. Номинанты Национальной кинематографической премии «НИКА» за 2025 год (руск.). Сайт кінапрэміі «Ніка». Праверана 26 сакавіка 2025.
  6. Лауреаты XXXVIII НИКИ (руск.). Сайт кінапрэміі «Ніка». Праверана 26 сакавіка 2025.

Спасылкі

правіць