Максім Аляксандравіч Горбач
Максім Горбач (нар. 14 верасня 1983) — беларускі футбаліст, абаронца.
Поўнае імя | Максім Аляксандравіч Горбач | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | 14 верасня 1983[1] (41 год) | ||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьДарослую кар’еру пачынаў у слонімскім «Камунальніку», дзе правёў чатыры гады. У 2005 годзе дапамог мінскаму «Тарпеда-СКА» перамагчы ў Другой лізе, аднак пасля гэтага клуб спыніў існаванне, і Максім далучыўся да «Дарыды». У 2008 годзе гуляў за гродзенскі «Нёман», на наступны год перабраўся ў брэсцкае «Дынама», дзе аднак, гуляў толькі за дубль.
Сезон 2010 пачаў у мінскім «Партызане», аднак пазней далучыўся да «Рудзенска». Правёўшы сезон 2011 у сталічным СКВІЧы, на наступны год перайшоў у рэчыцкім «Ведрыч-97», аднак не замацаваўся ў складзе. У выніку сезон 2012 сканчваў у «Іслачы», якой дапамог выйсці ў Першую лігу. Пасля канчаткова завяршыў прафесійную кар’еру, стаў выступаць на аматарскім узроўні ў мінскай лізе АЛФ[2].
Дасягненні
правіць- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2005
Крыніцы
правіць- ↑ Maksim Gorbach // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Профіль на сайце АЛФ
Спасылкі
правіць- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)