Максім Мікалаевіч Лепскі

расійскі футбаліст

Максім Лепскі (нар. 8 красавіка 1992, Ялта) — расійскі футбаліст, нападнік.

Футбол
Максім Лепскі
Поўнае імя Максім Мікалаевіч Лепскі
Нарадзіўся 8 красавіка 1992(1992-04-08)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Расія
Рост 189 см
Вага 83 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
0000 — 2006 Расія Дынама (Масква)
2006—2007 Расія ЦСКА (Масква)
2007—2008 Расія Хімкі
2008—2010 Расія Масква
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2011 Расія Рубін-2 (Казань) 44 (5)
2012 Расія Сокал (Саратаў) 24 (0)
2013—2015 Расія Растоў 2 (0)
2014—2015   Расія Хімкі 6 (0)
2015—2016 Расія Зеніт (Пенза) 30 (2)
2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 12 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 чэрвеня 2020.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец маскоўскіх клубаў, прафесійную кар’еру пачаў у 2010 годзе ў казанскім «Рубіне-2». У 2012 годзе гуляў за саратаўскі «Сокал», дзе здолеў замацавацца ў стартавым складзе. У 2013 годзе перайшоў у «Растоў», дзе выступаў у асноўным за моладзевы склад. 4 мая 2013 года дэбютаваў у расійскай Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Кубані» (0:2).

Улетку 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў «Хімкі», але правёў толькі шэсць матчаў за каманду. У 2015 годзе, пакінуўшы «Растоў», стаў іграком пензенскага «Зеніта». Правёў у «Зеніце» паўтары гады, у 30 матчах забіў 2 галы.

У лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у беларускі клуб «Нафтан» і ў выніку падпісаў кантракт[2]. У складзе «Нафтана» стаў адным з асноўных нападнікаў. У ліпені 2017 года пакінуў наваполацкі клуб[3].

У лютым 2018 года праходзіў прагляд у «Смалявічах», але беспаспяхова[4], пасля чаго завяршыў кар’еру.

Зноскі

Спасылкі правіць