Максім Ярмалініч Вашчанка
Максім Ярмалініч Вашча́нка (1650-я, Магілёў — 1708) — беларускі друкар і гравёр па медзі. Адзін з заснавальнікаў Магілёўскай школы гравюры, арандатар Магілёўскай Богаяўленскай друкарні[1].
Максім Ярмалініч Вашчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 2-я палова 17 стагоддзя |
Месца нараджэння | Магілёў |
Дата смерці | 1708 |
Дзеці | Васіль Максімавіч Вашчанка |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | медзярыт |
Вучоба | |
![]() |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі, дзе атрымаў ступень бакалаўра філасофіі і вольных мастацтваў (1672), званне магістра навук (1673). Мастацтву малюнка і гравюры, відаць, вучыўся ў Віленскай акадэміі ў гуртку А. Тарасевіча, працаваў у Вільні разам з Л. Кршчановічам, А. Тарасевічам, І. Шчырскім.
З 1680-х гадоў працаваў у Магілёўскай брацкай друкарні, якой кіраваў з 1680-х гадоў да 1708 года[1].
Творчасць
правіцьДрукарскую дзейнасць пачаў у Слуцку, дзе ў 1678 годзе зрабіў ілюстрацыі да кнігі «Манархія Турэцкая, апісаная Рыко» («Monarchia turecka opisana przez Ricota», Слуцк, 1678) П. Рыко[1]. 19 падпісных медзярытаў Вашчанкі з'яўляюцца копіямі гравюр французскіх мастакоў С. Леклерка , Н. Кашына для парыжскага выдання 1670 года кнігі Рыко. Медзярыты М. Вашчанкі да гэтай кнігі сталі яркай з'явай беларускай кніжнай гравюры 17 стагоддзя — гэта цалкам свецкі цыкл, выкананы з жыццёвай пераканаўчасцю, што надае творам жанравы характар.
Выканаў каля 23 медзярытаў для кнігі «Акафісты і каноны» (Магілёў, 1693)[1].
Адзін з першых у беларускім кірылічным кнігадрукаванні ўжыў тэхніку разцовага медзярыту. Многія працы Вашчанкі створаны пад уплывам заходне-еўрапейскіх традыцый. Яго творы вылучаюцца ўмелай кампаноўкай шматфігурных сцэн, багаццем светлаценявой мадэліроўкі, дасягнутай за кошт разнастайнай штрыхоўкі.
Асаблівую цікавасць вызываюць прадмовы да шэрагу кніг, дзе ён раскрывае сваі погляды асветніка і гуманіста[1].
Яго сын В. М. Вашчанка вядомы як майстар выдатных дрэварытаў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Вашчанка Максім Ярмалініч // Энцыкл. гісторыі Бел. У 6 т. Т.2. Беліцк-Гімн. — Мн., 1994. — С.239.
- Вощанка (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі.