Слуцкая друкарня
Слу́цкая друка́рня[1] — друкарня, якая існавала ў 1672—1705 гадах у горадзе Слуцк.
Першая спроба стварыць друкарню зроблена ў 1665 годзе. У 1672 годзе распачала дзейнасць на базе княжацкай друкарні Радзівілаў, што перавезена з Мітавы. У 1693 годзе княгіня Людавіка Караліна Радзівіл перадала друкарню сіноду кальвінісцкай царквы Вялікага Княства Літоўскага, які перавёў яе ў час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў у Кёнігсбергу.
У Слуцкай друкарні друкаваліся на польскай мове рэлігійныя кнігі, ваенныя і геаграфічныя выданні, мастацкія творы, календары, навучальныя дапаможнікі, мемуары, гравюры, пераклады з нямецкай і французскай моў. За перыяд 1673—1687 гг. выдадзены 23 кнігі тыражом 24 200 экзэмпляраў.
Вядома 29 назваў кніг, у т.л. «Абшарнік, або Гаспадар ліфляндскі» І. Германа (1673), «Неабходныя заўвагі пра ваенны парадак» А. М. Фрэдры (1675), «Турэцкая манархія» П. Рыко ў перакладзе К. Клакоцкага (1678) з гравюрамі М. Вашчанкі, «Руская тэорыя» — падручнік па беларускай мове. Тыражы кніг вагаліся ад 82—100 да 3389 экзэмпляраў. Выданні выкарыстоўваліся як падарункі, у Слуцку і Капылі іх прадаваў княжацкі гандляр Цэрнер.
Зноскі
Літаратура
правіць- Грыцкевіч А. П. Слуцкая друкарня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 29. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Грицкевич А. П. Книжное дело в феодальном Слуцке в XVI—XVIII вв. // Вопросы библиографоведения н библиотековедения. — Мн., 1983. — Вып. 4;
- Грицкевич А. П. Слуцк: Ист.-экон. очерк. 2 изд. — Мн., 1970;
- Древний город на Случи. Мн., 1985;
- Шматаў В. Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стст. — Мн., 1984.