Людвіка Караліна Радзівіл

(Пасля перасылкі з Людавіка Караліна Радзівіл)

Людвіка Караліна Радзівіл (27 лютага 1667, Кёнігсберг — 25 сакавіка 1695, Бжэг) — рэлігійны дзеяч, мецэнатка з роду Радзівілаў.

Людвіка Караліна Радзівіл
Людвіка Караліна Радзівіл. Невядомы мастак, XVII ст.
Людвіка Караліна Радзівіл. Невядомы мастак, XVII ст.
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
Нараджэнне 27 лютага 1667(1667-02-27)[1]
Смерць 25 сакавіка 1695(1695-03-25)[1] (28 гадоў)
Род Радзівілы
Бацька Багуслаў Радзівіл
Маці Ганна Марыя Радзівіл[d]
Муж Людвіг Брандэнбургскі[d][3][4] і Карл III Філіп[d][3][4]
Дзеці Лізавета Пфальц-Нойбургская[d], Leopoldine Eleonore Josephine von der Pfalz[d][5], Maria Anna von der Pfalz[d][5] і unknown von der Pfalz[d][5]
Веравызнанне кальвінізм
Узнагароды
Ордэн Зорнага крыжа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Дачка Багуслава Радзівіла. Рана асірацела і мела 11 апекуноў, сярод якіх брандэнбургскі курфюрст Фрыдрых Вільгельм. У спадчыну ад бацькоў атрымала вялікія маёнткі, у т.л. Слуцк, Капыль, Копысь, Любчу, Койданава, Смалявічы, Невель, Себеж, Кейданы, Біржы. Цэнтрам латыфундыі быў Слуцк. Кіраўніком маёнткаў быў Крыштаф Сяніцкі.

Людвіка Караліна выхоўвалася ў кальвінісцкім асяроддзі ў Караляўцы (Кёнігсбергу) і з маленства была наканавана ў жонкі каго-небудзь з прынцаў або магнатаў. Курфюрст брандэнбургскі намовіў яе выйсці замуж за свайго малодшага сына маркграфа Людвіга (8.7.1666— 7.4.1687), супраць чаго выступалі нясвіжскія Радзівілы; кароль Ян III Сабескі хацеў ажаніць яе са сваім сынам Якубам. Пасля шлюбу з Людвігам Людвіка Караліна пераехала ў Берлін, а сваёй латыфундыяй кіравала праз адміністратараў. Падтрымлівала грашыма і будавала кальвінісцкія зборы ў Літве і Беларусі, плаціла стыпендыі студэнтам, якія вучыліся ў пратэстанцкіх універсітэтах. Паводле яе загаду ў 1684 у Караляўцы быў надрукаваны малітоўнік на літоўскай мове для сялян-кальвіністаў. У 1688 паўторна выйшла замуж за швагра германскага імператара, каталіцкага прынца нойбургскага і пфальц-графа рэйнскага Карла Філіпа (4.11.1661 — 31.12.1742) з дынастыі Вітэльсбахаў і пераехала ў Гайдэльберг. Працягвала аказваць дапамогу кальвіністам у ВКЛ, утрымлівала Слуцкую друкарню. 20.3.1690 выдала прывілей, у якім абвяшчала на будучыню ў сваіх гарадах і маёнтках свабоду веравызнання пратэстантам і праваслаўным і гарантавала, што царкоўная унія ў яе ўладаннях не будзе ўведзена. Яе спадкаемцы прытрымліваліся гэтага акта.

Пасля смерці Людвікі Караліны яе латыфундыя, т.зв. «Нойбургскія маёнткі», стала аб’ектам спрэчак паміж магнатамі ВКЛ і нямецкімі князямі, пакуль у 1730—40-я г. не вярнулася ў рукі Радзівілаў.

Зноскі

  1. а б Pas L. v. Princess Liudvika Karolina Radvilaite // Genealogics — 2003.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #128635622 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  3. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  5. а б в Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

правіць
  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 277.
  • Самусик А. Ф. Деятельность кн. Людовики Каролины из рода Радзивилл по развитию кальвинистского образования на территории Беларуси в последней трети XVII в. // Textus et Studia: Czasopismo Instytutu Historii Uniwersytetu Papieskiego Jana Pawła II w Krakowie. 2020. № 2 (22). S. 7-18.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 57. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.

Спасылкі

правіць