Мак-Гілікадыс Рыкс

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Мак-Гілікадыс Рыкс (англ.: Macgillycuddy's Reeks, ірл.: Na Cruacha Dubha) — горны хрыбет на паўднёвым захадзе Ірландыі (тэрыторыя графства Керы). Даўжыня хрыбта — каля 19 км.

Мак-Гілікадыс Рыкс?
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вышэйшы пункт — гара Карантуіл (1041 м), аднак у Мак-Гілікадыс Рыкс ёсць яшчэ некалькі прыкметных вяршыняў: Бінкераг (1010 м) і Каэр (1001 м). Схілы хрыбта складаюць пясчанікі, моцна парэзаныя падчас эразійных і гляцыяльных працэсаў. Тут частыя асыпкі і абвалы.

Сваю назву хрыбет атрымаў у XVIII стагоддзі ў гонар клана Мак-Гілікады, якому належала зямля ў гэтай частцы Ірландыі на працягу даволі доўгага часу.