Малабахаўскі сельсавет
Малаба́хаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Дуброўна (не ўваходзіць у склад сельсавета).
Малабахаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Дубровенскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дуброўна (не ўваходзіць у склад) |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 885 |
Плошча | 101,9[1] |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Цілівіцкага і Сваташыцкага сельсаветаў, цэнтр — вёска Малое Бахава[2]. 16 верасня 1957 года ў склад Баброўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Ерамееўшчына, Карабанавічы і Негаціна), а ў склад сельсавета з Дабрынскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Волева, Вячэрына і Глебава)[3]. 16 верасня 1960 года ў склад Пірагоўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Махначы, Рыбалтова, Станіславова, Свіракі і Чубакова)[4]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна. 17 ліпеня 1964 года ў склад Дабрынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Барадзіно, Вячэрына, Глебава, Пішчыкі і Сваташыцы), а ў склад сельсавета з Пірагоўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Махначы, Рыбалтова, Станіславова, Свіракі і Чубакова)[5]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Малабахаўскага сельсавета 13 населеных пунктаў[6].
18 красавіка 2019 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Дуброўна[7].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1028 чалавек[8], з іх 95,4 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 1,0 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 885 чалавек[10].
Крыніцы
правіць- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 31 марта 2022 г. № 302 Об административно-территориальном устройстве Дубровенского района Витебской области
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 48. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Дубровенского районного Совета депутатов от 18 апреля 2019 г. № 57 О переносе административного центра Малобаховского сельсовета Дубровенского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.