Фаланстэр

маладзёжная арганізацыя

Моладзевая арганізацыя «Фаланстэр» — маладзёжная арганізацыя, заснаваная ў канцы 2010 года ў Мінску, з’явілася як працяг ініцыятывы супольнасці «Забей». Пазіцыяніруе сябе як інтэлектуальная пляцоўка, якая камбінуе дзейнасць навуковых і асветніцкіх гурткоў, лекцый, дыскусій з практычна арыентаванымі дзеяннямі па прасоўванню новых форм арганізацыі моладзі.

Фаланстэр
Выява лагатыпа
Місія Дапамагаем развіваць грамадзянскія супольнасці праз сацыяльную, культурную і асветніцкую дзейнасць
Дата заснавання 23 снежня 2010
Тып сацыяльная сфера, сацыяльныя навацыі, асвета
Старшыня Праўлення Міхаіл Волчак
Сайт falanster.by

Мэты правіць

Арганізацыя ставіць сваёй мэтай стварэнне асновы і ўмоў для ўстойлівага развіцця асветніцкага, грамадзянскага, культурнага боку беларускага грамадства праз прымяненне лічбавых тэхналогій у жыцці людзей і супольнасцяў.

Дзейнасць правіць

Асноўныя кірункі дзейнасці:

  • захаванне адкрытых і свабодных ведаў,
  • дапамога розным супольнасцям у наладжванні ўнутраных камунікацый з выкарыстаннем адкрытага праграмнага забеспячэння,
  • падтрымка юрыдычных інструментаў, якія дапамагаюць абараняць веды ад пагроз,
  • арганізацыя інтэлектуальных публічных мерапрыемстваў.

Арганізацыя з’яўляецца сузаснавальнікам Young Pirates of Europe[en].

Клубы правіць

На базе «Фаланстэра» існуе шэраг адукацыйных клубаў.[1]

 
Першы Друпал Дзень у Мінску

Drupal-клуб правіць

Drupal-клуб — клуб па вывучэнні сістэмы сайтабудаўніцтва Drupal. Падчас дзейнасці клуба было рэалізавана некалькі сайтаў для некамерцыйных праектаў — Пірацкі Цэнтр[2] і Каталог могілак[3]. Апроч таго, Drupal-клуб праводзіць Drupal-злёты і адзначае Глабальныя дні вывучэння Drupal[4].

Феміда Фаланстэра правіць

Феміда Фаланстэра — клуб па вывучэнні права. Адміністрацыйнае, крымінальнае, аўтарскае права, капірайт і правы чалавека — асноўныя тэмы. Падчас дзейнасці клуба быў створаны «Дапаможнік раварыста».

Linux-клуб правіць

Linux-клуб — клуб па вывучэнні адкрытай аперацыйнай сістэмы Linux і іншых opensource прыкладанняў. На сустрэчах клуба разглядаюцца тэарэтычныя пытанні і вырашаюцца практычныя задачы, якія паўстаюць падчас працы з Linux-сістэмамі.

Кібер Кіно. Кінабункер 4.0-beta правіць

Кібер Кінабункер — клуб аматараў лічбавых тэхналогіяў у сучасным жыцці. На сустрэчах клуба праглядаюцца стужкі на тэму кіберпанку, антыўтопіяў і камп’ютараў, абмяркоўваюцца тэмы праглядаў, развіваюцца магчымыя сцэнары бачання будучыні Беларусі ў глабалізаваным лічбавым свеце.

800x600 правіць

800x600 — клуб, які займаецца асветай людзей на прасунутым узроўні валодання камп’ютарам. На базе клуба разглядаюцца:

  • адкрытыя аперацыйныя сістэмы,
  • праграмы з адкрытым зыходным кодам,
  • гульні па-за залежнасцю ад платформы,
  • цікавыя девайсы.

Мэш-клуб правіць

Мэш-клуб — клуб па вывучэнні і развіцці вайфай і мэш-сетак у беларускім грамадстве. На сустрэчах клуба разглядаецца пабудова вайфай-сетак, даследуюцца мэш-тэхналогіі і іх практычнае прымяненне.

Ars nova. Лічбавае мастацтва правіць

Ars nova. Лічбавае мастацтва — клуб па вывучэнні open source графічных праграм. На сустрэчах клуба засвойваецца праца з адкрытымі графічнымі прыладамі Gimp і InkScape.

Моўныя клубы (англійская, нямецкая) правіць

The Falanster’s Speakers Club — клуб рыторыкі англійскай мовы. Асноўныя прынцыпы клуба:

  • адукацыя, якая кіруецца навучэнцамі, а не выкладчыкамі,
  • ролевая структура для актыўнага ўдзела кожнага навучэнца,
  • самастойнае абіранне формы і фармата навучання (выступы, дэбаты, пастаноўкі і г.д.),
  • праца ў камандзе і ўзаемадапамога,
  • ацэнка сваіх поспехаў на падставе самастойна распрацаваных крытэраў.

Wild.de — клуб рыторыкі нямецкай мовы.

Праекты правіць

Праекты «Фаланстэра» — увасабленне розных кірункаў дзейнасці арганізацыі з мэтай уплыву на сацыяльнае, культурнае, эканамічнае і палітычнае жыццё грамадства. Праекты «Фаланстэра» будуюцца паводле прынцыпаў адкрытых супольнасцяў. Усё матэрыялы арганізацыі трымаюцца капілефт-падыходу і публікуюцца пад ліцэнзіяй Creative Commons BY-SA (3.0 ці 4.0)

Вікіфікацыя правіць

Вікіфікацыя — праект арганізацыі, напраўлены на ўмацаванне вікіпедыйнай супольнасці Беларусі (мерапрыемствы ў розных гарадах і мястэчках краіны[5], прыцягненне валанцёраў[6][7][8], праца з медыя-прасторай і піярам дадзенага кірунку).

Перыядычна «Фаланстэр» ладзіць Вікі-дні, мэта якіх развіццё і прасоўванне адкрытых ведаў, а таксама дадаванне артыкулаў і рэдагаванне беларускага раздзелу Вікіпедыі.[9]

 
Прэзентацыя брашуры «Дапаможнік раварыста» ў Мінску

У 2016 г. скончана праца па стварэнні «Вікі-дапаможніка» — брашуры-інструкцыі для пачаткоўцаў — рэдактараў Вікіпедыі[10]

«Фаланстэр» падтрымлівае міжнародны конкурс «Віківясна-2016»[11].

Дапаможнік раварыста правіць

У межах клуба «Феміда Фаланстэра» ў 2013 г. быў створаны «Дапаможнік раварыста»[12], мэта якога прыцягнуць увагу грамадства да праблемаў веласіпеднага руху Беларусі. Прэзентацыя брашуры адбылася ў Мінску.[13]

«Дапаможнік» выдадзены пад свабоднай ліцэнзіяй Creative Commons і даступны да загрузкі на дзвюх мовах.[14]

У 2014 г. была створана новая версія «Дапаможніка раварыста». Падчас працы над праектам да яго далучылася некалькі дзясяткаў валанцёраў. У гэтым годзе «Дапаможнік» быў прэзентаваны ў шэрагу гарадоў (Мінску, Гомелі, Магілёве, Брэсце, Гродне, Віцебску, Бабруйску).[15][16][17][18][19]

Кампанія «Мяняй правілы!» правіць

У 2014 г. запушчана кампанія «Мяняй правілы!». Яе сутнасць заключаецца ў матывацыі грамаядзян да электроннага ўдзелу грамадства ў супольных справах і вырашэнні агульных праблем на прыкладзе веласупольнасці.[20]

Drupal-злёт правіць

Drupal-злёт — мерапрыемства, мэтай якога з’яўляецца развіццё Drupal-супольнасці Беларусі. У 2011 годзе быў праведзены першы Drupal-злёт, які сабраў каля 70 IT-спецыялістаў. У 2012 годзе на Drupal-злёце[21] было рэалізавана некалькі кірункаў: пераклад модуляў на беларускую мову, у межах хакатона створаны сайт некамерцыйнай ініцыятывы Niekropali.by.[22]

Турнір Нефармалаў правіць

Асобны праект і кірунак дзейнасці — развіццё лакальных супольнасцей. Турнір Нефармалаў[23] прызваны актуалізаваць і развіць дваровы футбол сярод аматарскіх каманд.[24]

Удзел у Руху адкрытых дадзеных правіць

У 2014 г. «Фаланстэр» далучыўся да сусветнага Дня руху за Адкрытыя даныя для абмену досведам і абмеркавання бягучых падзей.[25][26][27][28]

Філіял Творчыя Суполкі правіць

 
Poster for open CC affiliate in Belarus

У жніўні 2014 года адбылося адкрыццё філіяла Творчых Суполак (Creative Commons) у Беларусі. «Фаланстэр» выступае як інфраструктурная арганізацыя філіяла. Філіял займаецца вывучэннем праблем, звязанных з аўтарскім правам, таксама магчымасці прымянення Creative Commons, GNU GPL і інш, таксаме папулярызуе выкарастанне публічнага ліцэнзавання твораў сярод аўтараў, праводзіць публічныя лекцыі па асновах аўтарскага права і афармлення розных прац у Сеціве.[29]

Галерэя правіць

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Образовательные клубы молодежной организации Фаланстер: переступи через собственные стереотипы Архівавана 15 сакавіка 2016.
  2. Пірацкі Цэнтр Беларусі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 10 лістапада 2013.
  3. [1]
  4. [2]
  5. Білоруські, українські, молдовські та башкирські вікіпедисти зустрілися в Мінську. wikimediaukraine.wordpress.com. Праверана 5 красавіка 2016 года. (укр.)
  6. Спрычыніцца да вопыту чалавецтва: у Мінску ахвотных вучаць пісаць артыкулы ў Вікіпедыю. eurobelarus.info/. Праверана 9 красавіка 2016 года. (бел.)
  7. Вікіфікацыя ў Дзень ведаў. budzma.by/. Праверана 9 красавіка 2016 года.
  8. Кто здесь правит?. zn.sb.by/. Праверана 5 красавіка 2016 года.(недаступная спасылка) (руск.)
  9. Вікі-дзень у Фаланстэры(недаступная спасылка)
  10. Валянтэры здалі ў друк беларускамоўны Вікі-дапаможнік. www.svaboda.org/. Праверана 5 красавіка 2016 года.
  11. Распачаўся конкурс «ВікіВясна-2016». budzma.by/. Праверана 5 красавіка 2016 года.
  12. [3](недаступная спасылка)
  13. Ці магчыма роварная ўтопія ў Беларусі? Архівавана 16 ліпеня 2013.
  14. Я буду долго гнать велосипед? // 7 дней № 28 от 11 июля 2013 года(недаступная спасылка)
  15. Фаланстер презентовал обновленную версию «Помощника велосипедиста» Архівавана 5 жніўня 2014.
  16. Рэпартаж з Гародні. Радыё Рацыя
  17. «Изменяй правила!». В Витебске презентовали «Помощник велосипедиста 2.0» Архівавана 5 сакавіка 2016.
  18. Велосипедисты будут менять правила.
  19. «Дапаможнік раварыста» едзе ў тур па Беларусі
  20. Як размаўляць з чыноўнікамі і змяніць правілы для ровараў(недаступная спасылка). greenbelarus.info. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2019. Праверана 9 красавіка 2016 года. (бел.)
  21. В Минске пройдет очередной Drupal-слет 15-16 декабря Архівавана 17 ліпеня 2014.
  22. При поддержке энтузиастов Drupal запущена электронная база белорусских кладбищ Архівавана 7 лютага 2013.
  23. [4](недаступная спасылка)
  24. Відэа з Турніра Нефармалаў-3
  25. Open data: якія сакрэты шукаюць актывісты ў публічных дакументах
  26. День открытых данных в Минске Архівавана 25 сакавіка 2016.
  27. Як адкрыць для беларусаў адкрытыя дадзеныя? Архівавана 5 сакавіка 2016.
  28. Обновился сайт «Узнагароды Беларусі»
  29. Презентация белорусского филиала Творческих Общин

Спасылкі правіць