Пірацкі цэнтр Беларусі

Пірацкі цэнтр — супольнасць актыўных людзей, якія выступаюць за свабоду ведаў, рэформу капірайта, прыватнасць персанальная інфармацыі і празрыстае кіраванне грамадствам.

Пірацкі цэнтр Беларусі
Выява лагатыпа
Лагатып Пірацкага цэнтру
Дата заснавання 14 верасня 2012 (з'явіўся сайт)
Штаб-кватэра Мінск, Беларусь
Краіна
Інтэрнацыянал Пірацкі інтэрнацыянал
Дэвіз Пампуй! Шыфруй! Змяняйся!
Сайт pirates.by

Гісторыя правіць

Пірацкі цэнтр (далей ПЦ) пачаў сваю дзейнасць ў Мінску на пачатку 2013 года.[1]. Гэта трэцяя спроба арганізаваць пірацкі рух на Беларусі.

За апошні год дзенайсці былі створаны сайт Архівавана 26 чэрвеня 2015., суполкі ў сацыяльных сетках, наладжаны сувязі з Пірацкімі партыямі розных краін (Расія, Украіна, Латвія, Польшча, Чэхія, Каталонія (Іспанія) і шмат іншых).

19-21 красавіка 2013 Пірацкі цэнтр удзельнічаў у Генеральнай асаблеі Пірацкага Інтэрнацыяналу[2] і быў прыняты яе членам.[3]

9 жніўня 2013 года піраты Беларусі прынялі ўдзел у стварэнні арганізацыі Маладых Піратаў Еўропы[4].

Мэты і прынцыпы правіць

 
Беларускія піраты на Генеральнай Асамблеі Пірацкага Інтэрнацыянала 2013

Асноўная лінія фронту дзейнасці Пірацкага Цэнтра — гэта дэмантаж існуючага капірайта.[5]

Акрамя таго, піраты Беларусі [6] выступаюць за:

Прынцыпы, якіх прытрымліваюцца ў Пірацкім цэнтры:

  • адкрытасць;
  • альтэрнатыўнасць;
  • ініцыятыўнасць;
  • дзеянне;

Напрамкі дзейнасці правіць

 
Крыптавечарына ў Мінску

На дадзены момант (2013 год) асноўны напрамак дзейнасці - адукацыйны, які ўключае:

  • арганізацыю публічных лекцый, дыскусій, круглых сталоў, кінапраглядаў;[7][8][9]
  • правядзенне крыптавечарын;[10][11]
  • сустрэчы з нефармальнымі творцамі;[12]
  • удзел ў розных канферэнцыях, IT-мерапрыемствах;
  • аўдыёмасты з піратамі розных краін;
  • вывучэнне капірайта самастойна і агулам;
  • пераклад артыкулаў, субтытраў да відэа і фільмаў, у тым ліку на беларускую мову;
  • напісанне рэцэнзій, правядзенне апытанняў;
  • стварэнне бібліятэкі і медыятэкі

і інш.

Галерэя правіць

Зноскі

Спасылкі правіць