Парк культуры і адпачынку імя 30-годдзя УЛКСМ (Баранавічы)

(Пасля перасылкі з Малады парк, Баранавічы)

Парк культуры і адпачынку імя 30-годдзя УЛКСМ — парк у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці Беларусі. Закладзены ў 1948 годзе ў цэнтры горада. Плошча парку складае 8,3 га (2009)[1]. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Камсамольскай, Прытыцкага, Горкага і Гагарына.

Парк культуры і адпачынку імя 30-годдзя УЛКСМ
Уваход у парк з боку вул. Прытыцкага
Уваход у парк з боку вул. Прытыцкага
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Плошча8,3 га
Дата заснавання1948 
Размяшчэнне
53°07′55″ пн. ш. 26°00′40″ у. д.HGЯO
Краіна
ВобласцьБрэсцкая вобласць
Парк культуры і адпачынку імя 30-годдзя УЛКСМ (Баранавічы) (Беларусь)
Парк культуры і адпачынку імя 30-годдзя УЛКСМ
Парк культуры і адпачынку імя 30-годдзя УЛКСМ
Парк культуры і адпачынку імя 30-годдзя УЛКСМ (Баранавічы) (Брэсцкая вобласць)
Парк культуры і адпачынку імя 30-годдзя УЛКСМ
Парк культуры і адпачынку імя 30-годдзя УЛКСМ
Помнік Сяргею Іванавічу Грыцаўцу перад галоўным уваходам

На тэрыторыі парку растуць розныя пароды дрэваў і хмызняку, у цэнтры — фантан. Перад галоўным уваходам — помнік двойчы Герою Савецкага Саюза С. І. Грыцаўцу[1].

У парку праводзяцца святы горада, гарадскія гулянні, дні моладзі, дзейнічаюць атракцыёны[1].

Зноскі

  1. а б в Баранавіцкі парк культуры і адпачынку // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць