Малкалм Фрэйзер
Джон Малкалм Фрэйзер (21 мая 1930, Турак (прыгарад Мельбурна — 20 сакавіка 2015, Мельбурн) — аўстралійскі палітычны дзеяч, прэм'ер-міністр Аўстраліі ў 1975—1983 гг.
Джон Малкальм Фрэйзер John Malcolm Fraser | |||
| |||
---|---|---|---|
11 лістапада 1975 — 11 сакавіка 1983 | |||
Манарх | Елізавета II | ||
Папярэднік | Гоф Уітлэм | ||
Пераемнік | Роберт Хоўк | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык | ||
Нараджэнне | 21 мая 1930 | ||
Смерць | 20 сакавіка 2015 (84 гады) Мельбурн | ||
Пахаванне | |||
Бацька | Джон Невіл Фрэйзер | ||
Маці | Уна Вульф | ||
Жонка | Тамара Маргарэт "Тамі" Фрэйзер (з 1956) | ||
Дзеці | 4 | ||
Узнагароды | |||
Нарадзіўся ў сям'і з палітычнымі традыцыямі: яго дзед, Сімон Фрэйзер, быў дэпутатам віктарыянскага парламента і аўстралійскага сената. Бацька быў вядомым жывёлаводам. Вучыўся па спецыяльнасці «філасофія, палітыка і эканоміка» ў каледжы Магдалены ў Оксфардзе (скончыў у 1952), дзе ён пасябраваў з будучым прэм'ер-міністрам Канады Джонам Цёрнерам.
З 1955 - дэпутат парламента ад ліберальнай партыі Аўстраліі. Уваходзіў у кансерватыўнае крыло партыі. У 1966 — міністр па справах арміі, у 1969-71 — міністр абароны (сышоў у адстаўку з-за рознагалоссяў з прэм'ер-міністрам, адстойваючы больш актыўны ўдзел Аўстраліі ў вайне ў Індакітаі). У 1968—69 і 1971—72 — міністр адукацыі і навукі. У сакавіку 1975 года абраны лідарам ліберальнай партыі.
З 11 лістапада 1975 года, калі генерал-губернатар Дж.Кэр пазбавіў лідара лейбарысцкай партыі Г.Уітлэма паўнамоцтваў прэм'ер-міністра, узначальваў пераходны ўрад. Пасля выбараў узначаліў кааліцыйны ўрад ліберальнай і нацыянальнай партый.
У 1977 годзе лібералізаваў іміграцыйную палітыку, што рэзка павялічыла прыток эмігрантаў, перш за ўсё з азіяцкіх краін.