Манарскі заліў — заліў у Індыйскім акіяне, абмежаваны ўзбярэжжам вострава Цэйлон, паўднёва-усходнім узбярэжжам паўвострава Індастан і ланцугом астраўкоў, скал і водмеляў Адамаў мост. З'яўляецца часткай Лакадзіўскага мора. Злучаецца Полкскім пралівам з Бенгальскім залівам. Каля берагоў мелкаводны, у цэнтральнай частцы глыбіня да 1335 м. Упадаюць рэкі Тамбарапарані з узбярэжжа Індыі і Аруві-Ару з узбярэжжа Шры-Ланкі). Акваторыя падзелена паміж Індыяй і Шры-Ланкай. Галоўныя порты Тутукудзі (у штаце Тамілнад, Індыя) і Каломба (Шры-Ланка).

Манарскі заліў на карце

Насяляе каля 3600 відаў флоры і фауны, што робіць заліў адным з самых багатых прыбярэжных рэгіёнаў у Азіі. Добра вядомы як крыніца жэмчугу, крыніцай якога з'яўляецца вустрыца Pnictada radiata. На тэрыторыі Манарскага заліва ў 1986 годзе створаны нацыянальны парк, які ў 1989 годзе абвешчаны біясферным запаведнікам.

Спасылкі

правіць