Мангалур — горад у індыйскім штаце Карнатака, галоўны порт Карнатакі. Размешчаны за 350 км на захад ад сталіцы штата, Бангалора, на Малабарскім узбярэжжы Аравійскага мора ля падножжа Заходніх Гат. Адміністрацыйны цэнтр акругі Дакшына-Канада (раней Паўднёвая Канада) на паўднёвым захадзе Карнатакі. З некранутымі пляжамі, шырокімі дарогамі і ціхімі раёнамі Мангалур прызнаны 8-м самым чыстым горадам Індыі. Мангалур уваходзіць у 13 найлепшых гарадоў для вядзення бізнесу ў Індыі і ёсць 2-м у Карнатацы (пасля Бангалора). На порт Мангалура прыпадае 75 % экспарту кавы і большая частка экспарту кеш’ю.

Мангалур
Mangalore Skyline 0151.jpg
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
  • 184 км²
Вышыня цэнтра
22 ± 1 м
Насельніцтва
  • 623 841 чал.
Часавы пояс
Тэлефонны код
824
Паштовыя індэксы
575001
Мангалур на карце Індыі
Мангалур (Індыя)
Мангалур
Мангалур (Індыя)
Мангалур

Мангалур — шматнацыянальны горад. Асноўнымі мовамі з’яўляюцца тулу, канкані, канада і біяры.

Гарады-пабрацімыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць