Араві́йскае мо́ра — паўзамкнёнае мора, частка Індыйскага акіяна паміж Аравійскім паўвостравам на захадзе і паўвостравам Індастан на ўсходзе. Плошча — 4832 тыс. км². Сярэдняя глыбіня 2734 м, найбольшая — 5803 м. Буйныя залівы: Адэнскі, Аманскі, Кач, Камбейскі. Буйныя астравы: Сакотра, Лакадзіўскія. У мора ўпадае рака Інд. Клімат трапічны мусонны, вясной, летам і восенню частыя тайфуны.

Аравійскае мора
Аравійскае мора з космасу
Шырыня да 2400 км
Плошча 3 862 000[1] км²
Найбольшая глыбіня 5803[2] м
physical
Аравійскае мора
Аравійскае мора

Абмывае берагі Самалі, Джыбуці, Емена, Амана, ААЭ, Саудаўскай Аравіі, Кувейта, Ірака, Ірана, Пакістана, Індыі. Галоўныя порты: Мумбаі (Індыя), Карачы (Пакістан), Адэн (Емен).

Зноскі

  1. Arabian Sea(недаступная спасылка). www.britannica.com. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2015. Праверана 9 мая 2015., Encyclopædia Britannica
  2. Географический атлас. — М.: ГУГК, 1982. — С. 206. — 238 с. — 227 000 экз.