Манькава (Краснінскі раён)

Манькава[1] (руск.: Маньково) — вёска ў Краснінскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Мерлінскага сельскага паселішча.

Вёска
Манькава
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Плошча
  • 0,7 км²
Вышыня цэнтра
207 м
Насельніцтва
  • 656 чал. (2007)
Тэлефонны код
48145
Паштовыя індэксы
216102
Код АКАТП
Манькава на карце Расіі ±
Манькава (Краснінскі раён) (Расія)
Манькава (Краснінскі раён)
Манькава (Краснінскі раён) (Смаленская вобласць)
Манькава (Краснінскі раён)

Гісторыя правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Манькава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У 1918 годзе адрыты адзін з першых саўгасаў губерні.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].

Вядомыя асобы правіць

У 1920-х у школе вучыўся Рыгор Майсеенкаў — Герой Савецкага Саюза.

Зноскі