Марвары (саманазва: मारवाड़ी) — індаарыйская мова, родная мова народа марвары. Распаўсюджана ў індыйскіх штатах Раджастхан, Гуджарат і Хар'яна, а таксама ў пакістанскай правінцыі Сінд. Колькасць носьбітаў — 22 млн. чал.

Раджастхані
Саманазва मारवाड़ी
Краіны Індыя, Пакістан
Рэгіёны Раджастхан, Гуджарат, Хар'яна, правінцыя Сінд
Агульная колькасць носьбітаў 22 млн
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Індаіранская надгаліна
Індаарыйская галіна
Цэнтральная група
Раджастхані-марвары
Марвары
Пісьменнасць Дэванагары, махаджані
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 мвр 443
ISO 639-1
ISO 639-2 mwr
ISO 639-3 mwr
Ethnologue mwr
IETF mwr
Wikipedia-logo-v2.svg Вікіпедыя на гэтай мове

ПаходжаннеПравіць

Марвары часцяком разглядаюць як варыянт мовы раджастхані. Вылучылася ў перыяд сярэднявечча з літаратурнай старажытнай гуджарацкай мовы. Выкарыстоўвалася у раджастханскай вобласці Марвар прадстаўнікамі гарадскіх гандлёвых і рамесных колаў. У адрозненні ад класічнай мовы раджастхані запісы рабіліся на махаджані. У наш час запісы робяцца на дэванагары.

Марвары не мае афіцыйнага статуса, не выкладаецца ў вучэбных установах, аднак шырока ўжываецца ў вуснай форме. Маюцца літаратурныя творы і фальклорныя запісы на марвавры.

ДыялектыПравіць

Стандартным марвары лічыцца джадхпурскі дыялект. Акрамя таго, вылучаюць яшчэ 3 рэгіянальныя дыялекты.

СпасылкіПравіць