Маргус Тсахкна
Маргус Тсахкна (эст.: Margus Tsahkna; нар. 13 красавіка 1977, Тарту, Эстонская ССР) — эстонскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, лідэр новай ліберальнай партыі Эстонія 200 з 19 лістапада 2023, Міністр замежных спраў Эстоніі з 17 красавіка 2023 года.
Маргус Тсахкна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Urmas Reinsalu | ||||||
Нараджэнне |
13 красавіка 1977 (47 гадоў) |
||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У мінулым — лідар кансерватыўнай партыі Саюз Айчыны і Res Publica (2015—2017), міністр абароны (2016—2017) і міністр сацыяльнай абароны (2015—2016), дэпутат Рыйгікогу (2007—2015).
Біяграфія
правіцьУ 2000 годзе ўступіў у партыю «Саюз айчыны» (Pro Patria). З 2001 па 2004 ён быў старшынёй «Noor-Isamaa», моладзевай арганізацыі пры партыі «Саюз айчыны».
З 2001 па 2003 ён быў дарадцам горада Тарту. З 2003 па 2006 ён быў сакратаром партыі «Саюз Айчыны» па палітычных пытаннях. Пасля зліцця партый «Саюз айчыны» і «Саюз Рэспублікі» ў новую партыю «Pro Patria ja Res Publica Liit», з 2007 па 2010 ён быў яе генеральным сакратаром, а з 2010 па 2013 таксама палітычным сакратаром. З 2013 г. ён з’яўляўся намеснікам старшыні партыі.
З 2007 года ён з’яўляўся членам парламента Эстоніі. З 2011 года з`яўляўся старшынёй сацыяльнай камісіі. У 2000 годзе ён заснаваў хрысціянскі моладзевы цэнтр у Тарту. Ён з’яўляецца членам таварыства Генерала Ёхана Лайданера і студэнцкага брацтва «Корпус Сакала». У 2009 годзе ён стаў папулярным у сваёй краіне за другое месца ў эстонскім конкурсе вакалістаў «Laulud tähtedega». Ён спяваў разам з пераможцай конкурсу «Эстонія шукае суперзорку» Біргіт Айгімеель.
9 красавіка 2015 года прызначаны міністрам сацыяльнай абароны ў другім урадзе Тааві Рыйваса. 6 чэрвеня 2015 года абраны лідарам партыі Саюз Айчыны і Res Publica, змяніў Урмаса Рэйнсалу. 23 лістапада 2016 года прызначаны міністрам абароны ў першым кабінеце Юры Ратаса. У 2017 годзе далучыўся да руху «Эстонія 200».
17 красавіка 2023 года прызначаны міністрам замежных спраў у трэцім урадзе Каі Калас.
Валодае эстонскай, англійскай і рускай мовамі.
Зноскі