Марка Мірыч

сербскі футбаліст

Марка Мірыч (сербск.: Марко Мирић; нар. 26 сакавіка 1987) — сербскі футбаліст, паўабаронца клуба «Младаст» з Лучані.

Футбол
Марка Мірыч
MarkoMiric.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 26 сакавіка 1987(1987-03-26)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства Flag of Serbia.svg Сербія
Рост 193 см
Вага 82 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сербія Младаст (Лучані)
Нумар 70
Маладзёжныя клубы
1995—2005 Югаславія Застава (Крагуевац)
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2006 Югаславія Водаяжа (Грошніца) 27 (7)
2006—2009 Сербія Металац (Горні Міланавац) 54 (3)
2009—2011 Сербія Спартак Злацібар Вода 69 (10)
2012—2013 Сербія Црвена Звезда (Бялград) 18 (1)
2013   Сербія Раднічкі (Крагуевац) 11 (0)
2014 Беларусь Мінск 15 (3)
2014—2015 Харватыя Славен Бялупа (Капрыўніца) 30 (10)
2015—2019 Бельгія Локерэн 106 (20)
2019—2020 Боснія і Герцагавіна Борац (Баня-Лука) 18 (1)
2020—2022 Сербія Раднічкі (Крагуевац) 60 (16)
2022— Сербія Младаст (Лучані)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2011 Сербія Сербія 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 верасня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 верасня 2019

Клубная кар’ераПравіць

Сербскі перыядПравіць

Пачынаў кар’еру ў клубе «Металац», пасля паспяхова гуляў за «Спартак Злацібар Вода». У 2012 годзе быў запрошаны ў «Црвену Звезду», але не здолеў замацавацца ў аснове сталічнага клуба, хоць і выйграў разам з ім Кубак Сербіі. У першай палове 2013 года на правах арэнды гуляў за «Раднічкі».

«Мінск»Правіць

У студзені 2014 года перайшоў у беларускі клуб «Мінск»[2]. У мінскім клубе выступаў як флангавы паўабаронца, але нярэдка гуляў як цэнтральны нападнік[3]. Стаў адным з лепшых ігракоў каманды, забіўшы ў чэмпіянаце 3 галы і аддаўшы 3 галявыя перадачы. У ліпені 2014 года пакінуў «Мінск» па пагадненні бакоў[4].

«Славен Бялупа»Правіць

У жніўні 2014 года падпісаў кантракт з харвацкім клубам «Славен Бялупа»[5]. Здолеў правесці паспяховы сезон у Харватыі, забіўшы 10 галоў у чэмпіянаце.

«Локерэн»Правіць

Улетку 2015 года перабраўся ў стан бельгійскага «Локерэна», дзе гуляў на працягу чатырох гадоў і быў адным з асноўных нападнікаў.

Апошнія гадыПравіць

У ліпені 2019 года перайшоў у баснійскі клуб «Борац» з Баня-Лукі. У жніўні 2020 года зноў далучыўся да «Раднічкаў», дапамог гэтаму клубу па выніках сезона 2020/21 выйсці ў Суперлігу. У верасні 2022 года перабраўся ў «Младаст».

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2010—2011 гадах прыцягваўся да нацыянальнай зборнай Сербіі. Дэбютаваў за зборную Сербіі ў таварыскім матчы са зборнай Балгарыі 17 лістапада 2010 года. Усяго згуляў за зборную ў трох таварыскіх матчах.

ДасягненніПравіць

  •   Уладальнік Кубка Сербіі: 2012
  •   Пераможца Першай лігі Сербіі: 2020/21

Зноскі