Марка Паўлоўскі

сербскі футбаліст

Марка Паўлоўскі (сербск.: Марко Павловски; нар. 7 лютага 1994, Бялград) — сербскі футбаліст, паўабаронца чарнагорскага клуба «Будучнаст» з Падгорыцы.

Футбол
Марка Паўлоўскі
Нарадзіўся 7 лютага 1994(1994-02-07)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Сербія
Рост 175 см
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Чарнагорыя Будучнаст
Нумар 88
Маладзёжныя клубы
2004—2006 Сербія і Чарнагорыя Раднічкі Югапятрол
2006—2011 Сербія ОФК (Бялград)
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2013 Сербія ОФК (Бялград) 31 (2)
2013—2017 Рэспубліка Кіпр Апалон (Лімасол) 0 (0)
2013—2015   Партугалія Порту B 30 (2)
2015   Бельгія Мускрон-Перувельз 3 (0)
2016   Сербія ОФК (Бялград) 9 (1)
2016—2017   Харватыя Спліт 24 (1)
2017—2018 Сербія Вождавац 9 (0)
2018—2019 Партугалія Варзім 28 (1)
2020 Беларусь Дынама (Мінск) 13 (0)
2021 Літва Рыцярэй (Вільнюс) 34 (5)
2022 Літва Судува (Марыямпале) 31 (0)
2023— Чарнагорыя Будучнаст (Падгорыца)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2013 Сербія Сербія (да 19) 19 (6)
2015 Сербія Сербія (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 сакавіка 2018

Клубная кар’ера правіць

З’яўляецца выхаванцам школы бялградскага ОФК, з 2011 года выступаў за асноўную каманду. Усяго за клуб ён правёў 44 матчы, у якіх забіў 4 галы і аддаў 3 галявыя перадачы. Улетку 2013 года адправіўся ў арэнду, у партугальскую каманду «Порту B» (Д2). У складзе каманды Марка Паўлоўскі адгуляў у 30 матчах і зарабіў 5 выніковых балаў (2+3). У ліпені 2015 года адправіўся ў арэнду, у бельгійскі клуб «Мускрон» (Д1), за які згуляў 4 матчы. У жніўні 2016 года перайшоў у харвацкі «Спліт», у складзе каманды прыняў удзел у 27 матчах, у якіх забіў гол і аддаў галявую перадачу. У жніўні 2017 года Марка Паўлоўскі становіцца іграком сербскага клуба «Вождавац», тут футбаліст згуляў у дзесяці матчах. А ў 2018 годзе адправіўся ў партугальскі клуб «Варзім» (Д2), дзе прыняў удзел у 31 матчы і здолеў зарабіць восем балаў (1+7).

У лютым 2020 падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[2]. Спачатку з’яўляўся ў стартавым складзе, пазней стаў выхадзіць на замену, з ліпеня не гуляў з-за траўмы. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў беларускі клуб[3].

У сакавіку 2021 года далучыўся да літоўскага «Рыцярэя», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2022 года перайшоў у іншы літоўскі клуб — «Судуву», пакінуў яе ў студзені 2023 года. У лютым 2023 года стаў іграком чарнагорскай «Будучнасці».

Міжнародная кар’ера правіць

У 2013 годзе ў складзе юніёрскай зборнай Сербіі атрымаў перамогу на чэмпіянаце Еўропы да 19 гадоў, сам трапіў у склад сімвалічнай зборнай чэмпіянату.

Дасягненні правіць

  •   01  Чэмпіён Чарнагорыі: 2022/23

Заўвагі правіць