Княства Ансбах
Княства Ансбах (ням.: Fürstentum Ansbach), або Брандэнбург-Ансбах (ням.: Markgraftum Brandenburg-Ansbach) — нямецкае імперскае княства з цэнтрам у аднайменным баварскім горадзе. Кіравалася прадстаўнікамі дому Гогенцолернаў, якія насілі тытул маркграфаў, таму што княства было маркграфствам.
Маркграфства | |||
Брандэнбург-Ансбах | |||
---|---|---|---|
ням.: Markgraftum Brandenburg-Ansbach | |||
|
|||
|
|||
1398 — 1420
|
|||
Сталіца | Ансбах | ||
Форма кіравання | манархія | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьКняства было заснавана пасля смерці бургграфа Нюрнберга Фрыдрыха V 21 студзеня 1398 года, калі яго землі былі падзелены паміж двума яго сынамі. Малодшы сын, Фрыдрых, атрымаў Ансбах, а старэйшы, Іаган, атрымаў Байрайт. Пасля смерці Іагана 11 чэрвеня 1420 года, два княствы былі ўз'яднаны Фрыдрыхам, які да таго часу ўжо стаў курфюрстам Брандэнбурга пад імем Фрыдрых I.
Пасля смерці Фрыдрыха I 21 верасня 1440 года, яго тэрыторыя была падзелена паміж двума яго сынамі: Іаган атрымаў Байрайт (Брандэнбург-Кульмбах), Фрыдрых атрымаў Брандэнбург, а Альбрэхт-Ахіл атрымаў Ансбах. Пасля Ансбах кіраваўся малодшай лініяй дому Гогенцолернаў, і яго кіраўнікі звычайна зваліся маркграфамі Брандэнбург-Ансбаха.
2 снежня 1791 года прынц і маркграф Ансбаха, Крысціян Фрыдрых Карл Аляксандр, які атрымаў у спадчыну Байрэйт, прадаў правы на сваё княства прускаму каралю Фрыдрыху Вільгельму II. Фармальна Ансбах быў анексаваны 28 студзеня 1792 года.
Князі і маркграфы Ансбаха
правіць- 1398: Фрыдрых I (Фрыдрых I, маркграф Брандэнбурга з 1415)
- 1440: Альбрэхт Ахіл (таксама маркграф Брандэнбурга з 1470)
- 1486: Фрыдрых I
- 1515: Георг
- 1543: Георг Фрыдрых
- 1603: Іаахім Эрнст
- 1625: Фрыдрых II
- 1634: Альбрэхт II
- 1667: Іаган Фрыдрых
- 1686: Крысціян Альбрэхт
- 1692: Георг Фрыдрых II
- 1703: Вільгельм Фрыдрых (1686—1723)
- 1723: Карл Вільгельм Фрыдрых (1712—1757)
- 1757: Карл Аляксандр (да 1791)
Спасылкі
правіць- German States to 1918, A-E на WorldStatesmen.org
- House of Hohenzollern (1 of 2) Архівавана 19 верасня 2020. на Genealogy.eu
- House of Hohenzollern (2 of 2) Архівавана 1 лютага 2021. на Genealogy.eu
- Ansbach and Bayreuth на Tacitus Historical Atlas