Марк Газоль (катал.: Marc Gasol; нар. 29 студзеня 1985, Барселона) — іспанскі прафесійны баскетбаліст, які выступае за каманду Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі «Таронта Рэптарс» і нацыянальную зборную Іспаніі. З’яўляецца выхаванцам «Барселоны», за якую прафесійна выступаў з 2004 па 2006 год, таксама выступаў за «Жырону». Быў абраны пад 48-м нумарам на драфце НБА 2007 года клубам «Лос-Анджэлес Лэйкерс», у лютым 2008 года правы на Марка, які яшчэ выступаў у Еўропе, былі перададзеныя «Мемфіс Грызліс» як частка здзелкі па пераходзе яго старэйшага брата Пау ў «Лэйкерс». З сезона 2008/2009 выступае ў НБА, па выніках свайго дэбютнага сезона быў уключаны ў другую зборную пачаткоўцаў НБА. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2008 года, чэмпіён свету 2006 і 2019 гадоў і Еўропы 2009 года, чэмпіён НБА (2019).

Баскетбол
Марк Газоль
катал.: Marc Gasol i Sáez[1]
Агульная інфармацыя
Імя пры нараджэнні катал.: Marc Gasol i Sáez
Мянушка La Tanqueta / Big Marc[4]
Нарадзіўся 29 студзеня 1985(1985-01-29)[2] (39 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 216 см
Вага 120 кг
Пазіцыя цэнтравы, цяжкі форвард
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2006 Барселона
2006—2008 Жырона
2008—2018 Мемфіс Грызліс
2019—2020 Таронта Рэптарс
2020—2021 Лос-Анджэлес Лэйкерс
2021—0000 Bàsquet Girona[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі