Марскі́ клі́мат (акіянічны клімат) — клімат рэгіёнаў, блізкіх да мора, які адрозніваецца невялікімі сутачнымі і гадавымі амплітудамі тэмпературы паветра, высокай адноснай вільготнасцю, халаднаватым летам і мяккай зімой (ва ўмераных шыротах), вялікі воблачнасцю, выкліканай інтэнсіўнай цыкланічнай дзейнасцю, моцнымі вятрамі. Ва ўмовах марскога клімату час наступу самых высокіх і самых нізкіх тэмператур спазняцца (у параўнанні з абласцямі з кантынентальным кліматам) на 1-2 месяца, а вясна бывае халадней восені. Фармуецца ва ўмовах пераважнага ўплыву на атмасферу акіянічных прастор.

Вобласці з марскім кліматам на Зямлі паводле класіфікацыі Кёпена

Добра выражаны марскі клімат мае Заходняя Еўропа, дзе круглы год пануе перанос паветра з Атлантычнага акіяна. На крайнім захадзе Еўропы гадавыя амплітуды тэмпературы паветра роўныя ўсяго некалькім градусам. З аддаленнем ад Атлантычнага акіяна ўглыб мацерыка гадавыя амплітуды тэмпературы растуць, інакш гаворачы, расце кантынентальнасць клімату.

Літаратура

правіць
  • Географический энциклопедический словарь. Понятия и термины / Гл. ред. А. Ф. Трешников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1988. — 432 с.