Марціньі (Швейцарыя)
Марціньі (фр.: Martigny, франкаправ.: Martegné, ням.: Martinach, лац.: Octodurus, Forum Claudii Vallensium, Martiniacum) — камуна ў Швейцарыі, франкамоўны цэнтр акругі Марціньі ў кантоне Вале. Размешчаны на скрыжаванні дарог, якія злучаюць Італію, Францыю і Швейцарыю. Адна дарога звязвае яго праз перавал Вялікі Сен-Бернар з Аоста (Італія), другая праз перавал Коль дэ ла Форкля вядзе ў Шамані (Францыя). Зімой Марціньі карыстаецца папулярнасцю з-за шматлікіх бліжэйшых гарналыжных курортаў Альпаў, такіх як Верб’е. Размешчаны на вышыні 471 м, за 33 км на паўднёвы ўсход ад Мантро. Знаходзіцца на ўсходнім краі даліны Роны, ля падножжа Швейцарскіх Альпаў, і размешчаны ў пункце, дзе паўднёва-заходняя плынь Роны паварочвае на 90 градусаў на поўнач і накіроўваецца да ўпадзення ў Жэнеўскае возера. Рака Дрансэ сцякае з Альпаў і ўпадае ў Рону менавіта тут.
| ||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ а б Anne-Laure Couchepin devient la première présidente d'une ville du Valais romand Праверана 30 красавіка 2018.
- ↑ а б Arealstatistik Standard - Gemeinden nach 4 Hauptbereichen — Federal Statistical Office. Праверана 13 студзеня 2019.
- ↑ Ständige Wohnbevölkerung nach Staatsangehörigkeitskategorie Geschlecht und Gemeinde; Provisorische Jahresergebnisse; 2018 — Federal Statistical Office, 2019. Праверана 11 красавіка 2019.
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |