Марцін Кнолер (ням.: Martin Knoller; 18 лістапада 1725, Штайнах-на-Брэнеры, Ціроль — 24 ліпеня 1804, Мілан) — аўстра-італьянскі мастак-неакласік, педагог, аўстрыйскага паходжання.

Марцін Кнолер
Фатаграфія
Дата нараджэння 8 лістапада 1725(1725-11-08)[1][2][…] ці 18 лістапада 1725(1725-11-18)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1804(1804-07-24)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, фрэскіст
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і мастака з Інсбрука. Вучыўся ў Зальцбургу і Венскай Акадэміі мастацтваў. Вучань Паўля Трогера і Мікеланджэла Унтэрбергера.

З 1755 жыў і тварыў у Рыме, захапляўся эстэтычнымі ідэямі І. І. Вінкельмана і А. Р. Менгса. З 1759 года працаваў у Мілане, дзе яго заступніікам быў граф Карл фон Фірміян.

Атрымаў тытул прыдворнага мастака і застаўся працаваць у Ламбардыі.

Займаўся стварэннем фрэсак і роспісамі цэркваў. Творчасць Кнолера аказала значны ўплыў на майстроў Аўстрыі. Ён карыстаўся афіцыйным прызнаннем сярод італьянскіх мастакоў.

Зноскі

  1. а б в г Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  2. а б Martin Knoller
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Dr. Constant v. Wurzbach Knoller, Martin // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 12. — S. 161.