Антон Рафаэль Менгс

Антон Рафаэль Менгс (ням.: Raphael Mengs; 12 сакавіка 1728, Аўсіг, Багемія, цяпер Усці-над-Лабем, Чэхія — 29 чэрвеня 1779, Рым) — самы буйны нямецкі жывапісец эпохі класіцызма.

Антон Рафаэль Менгс
Фатаграфія
Аўтапартрэт, 1773
Дата нараджэння 22 сакавіка 1728(1728-03-22)[1][2] ці 12 сакавіка 1728(1728-03-12)[3][4]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 чэрвеня 1779(1779-06-29)[5][6][…] (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Ismael Israel Mengs[d]
Дзеці Ганна Марыя Менгс[d]
Род дзейнасці мастак, мастацтвазнавец
Жанр партрэт
гістарычны жывапіс
Мастацкі кірунак класіцызм
Заступнікі Хасэ Нікалас дэ Азара  (руск.), Алесандра Альбані  (руск.)
Уплыў Іаган Іахім Вінкельман  (руск.)
Уплыў на Giovanni Battista Casanova[d], Gregorio Ferro[d], Peder Als[d], Alejandro de la Cruz[d], Francisco Agustín y Grande[d] і Mariano Salvador Maella[d]
Узнагароды
ордэн Залатой шпоры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Хрыстос на Маслічнай гары

Сын саксонскага прыдворнага мастака Ізмаіла Менгса  (дацк.) — датчаніна па паходжанні. Спачатку маляванне вывучаў разам са сваёй сястрой Тэрэзай Канкордыяй  (ням.) пад кіраўніцтвам бацькі. З 1741 па 1744 гады разам з бацькам жыў у Рыме, дзе вывучаў антычнае мастацтва і працы старых майстроў (Рафаэля, Карэджа). У Рыме Менгс вучыўся ў Марка Бенефіял  (англ.) і Себасцьяна Конча  (руск.). Вярнуўшыся ў Дрэздэн, у 17 гадоў атрымаў пасаду кабінетнага мастака. У 1746 годзе прыехаў у Рым другі раз. Перайшоў у каталіцызм і ўзяў шлюб з рымскай натуршчыцай Маргерыта Гуацы.

У 1749 вярнуўся ў Дрэздэн. У 1751 годзе прызначаны галоўным прыдворным мастаком, з гадавым дараваннем 1000 талераў. Ужо ў новай пасадзе атрымаў заказ на выкананне алтарнай кампазіцыі «Ушэсце» для прыдворнай царквы ў Дрэздэне. Ён выехаў у Рым, каб пачаць працу над карцінай побач з творамі італьянскіх мастакоў, і наведаў адначасна Венецыю і Фларэнцыю. Дзякуючы пратэкцыі кардынала Алесандра Альбані герцагу Нартумберлендскаму  (руск.) замовіў Менгсу для сваёй галерэі копіі твораў Гвіда Рэні, Анібале Карачы, Рафаэля, у тым ліку фрэску апошняга «Афінская школа».

У канцы 1755 года Менгс пазнаёміўся з Іаганам Іахімам Вінкельманам, які неўзабаве стаў самым блізкім яго сябрам і аказаў вялікі ўплыў на фарміраванне поглядаў мастака ў галіне тэорыі жывапісу. Спрыяў Менгсу іспанскі дыпламат і мецэнат Хасэ Нікалас дэ Азара  (руск.). У 1755 году мастак атрымаў ад Папы Клімента XIII званне рыцара «Ордэна Залатой шпоры».

Увесну 1756 ён пачаў на віле Альбані фрэскавыя роспісы плафона і люнетаў («Парнас», тонда «Рым» і «Геній»). Гэтая праца Менгса лічыцца ключавым творам нямецкага класіцызма, сам жа майстар уганараваны Вінкельманам звання «найвялікшага мастака свайго часу»[9].

У канцы 1759 года прыбыў у Неапаль для працы над алтарнай кампазіцыяй «Уводзіны Марыі ў храм» для Каралеўскай капэлы ў Казерце, пісаў партрэты членаў каралеўскай сям’і. Пасля таго, як Карл IV Неапалітанскі атрымаў у спадчыну за бацькам іспанскі каралеўскі трон, Менгс вярнуўся ў Рым. У 1761 годзе мастак з’ехаў у Мадрыд, дзе сумесна з Джавані Батыста Цьепала афармляў Новы каралеўскі палац  (руск.). Працаваў ён таксама і ў загарадных каралеўскіх рэзідэнцыях Аранхуэсе і Ла-Гранхе. Ганарары абодвух майстроў пры іспанскім каралеўскім двары былі надзвычай высокія. У Іспаніі адным з вучняў Менгса быў Агусцін Эстэў  (ісп.). У кастрычніку 1766 года з-за сваркі з Вінкельманам Менгс назаўжды спыніў зносіны з ім. З 1772 па 1773 год Менгс знаходзіўся ў Неапалі, зноў працуючы над партрэтам членаў каралеўскай сям’і. У 1773 годзе аўтапартрэт Менгса ў галерэі Уфіцы быў змешчаны на ганаровым месцы — пад карцінай Рафаэля. У 1774 годзе быў абраны прэзідэнтам рымскай Акадэміі Святога Лукі. У тым жа годзе ён зноў прыехаў у Іспанію, там пазнаёміўся з маладым Гоям, талент якога, верагодна, ацаніў і дапамог таго атрымаць месца мастака Каралеўскай шпалернай мануфактуры святой Варвары. Менгс і сам ствараў кардоны для гэтай мануфактуры. З-за хваробы — ён дрэнна пераносіў мадрыдскія халодныя зімы — Менгс вярнуўся ў 1777 годзе ў Рым. Памёр 16 чэрвеня 1779 года. Пахаваны ў рымскай царквы Санці-Мікеле-э-Маньё  (англ.). У сям’і Менгсаў было дваццаць дзяцей, семярым з іх пасля смерці мастака іспанскі кароль Карл прызначыў пенсіён.

Сачыненні Менгса

правіць
  • Gedanken über die Schönheit und über Geschmack in Malerei;
  • Rifflessioni sopra i tre gran pittori, Raffaello, Tiziano e Corregio
  • Lezioni pratt iche di pittura, regole per i maestri affinchè insegnano bene la pittura, e per li dischepoli affinchè la imparano a dovere

Зноскі

  1. Anton Raphael Mengs // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Anton Raphael Mengs // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Dr. Constant v. Wurzbach Mengs, Raphael Anton // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 17. — S. 347.
  4. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Anton Raphaël Mengs
  6. Anton Raffael Mengs // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Менгс Антон Рафаэль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  8. KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  9. Art-каталог: живопись и графика — Антон Рафаэль Менгс (1728—1779) (руск.)

Літаратура

правіць
  • J. E. W. Müller, «Historische Lobschrift auf R. A. Mengs» (Цюрих, 1781).
  • F. Reber, «R. Mengs» (в «Kunst und Künstler des Mittelalters und der Neuzeit», I изд., 2 т., Лейпцыг, 1878).