Марцін Сміглецкі
Марцін Сміглецкі (лац.: Martinus Smiglecius, польск.: Marcin Śmiglecki, 11 лістапада 1563, па іншых звесткі 1562 або 1572, Львоў — 26 ліпеня 1618, Каліш) — багаслоў і філосаф, вядомы ў свой час палеміст Вялікага княства Літоўскага, выкладчык у езуіцкіх калегіях і адзін з самых выбітных прафесараў Віленскай езуіцкай акадэміі.
Марцін Сміглецкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1563 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 ліпеня 1618[1] (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф |
Навуковая сфера | багаслоўе |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьУраджэнец Львова, адукацыю атрымаў ў Акадэміі віленскага Таварыства Ісуса, дзе яму была прысвоена ступень магістра тэалогіі. У 1581 годзе ў Рыме, дзе працягнуў навучанне, уступіў у ордэн езуітаў. Вывучаў філасофію (1582—1584) і тэалогію (1584—1586) пад кіраўніцтвам Франсіска Суарэса і Раберта Белларміно. Па вяртанні выкладаў у Віленскай езуіцкай акадэміі філасофію (1586—1590) і схаластычную тэалогію (1591—1599). Атрымаў ступень доктара тэалогіі (1594).
Быў рэктарам езуіцкіх навучальных устаноў у Пултуску (1600—1602), Познані (1602—1607), Калішы (1609—1611). Удзельнічаў у шостай і сёмай Генеральных кангрэгацыях ордэна езуітаў у Рыме (1608, 1615).
Гліняная урна з прахам Сміглецкага была знойдзена ў 1856 годзе пад вялікім алтаром у Калішскім фарным касцёле. На скрыні быў выпісаны ўвесь алфавіт (сімвал вучонасці) і чытаўся надпіс Martinus Smiglesius AD 1619.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.