Маршанцыевыя

Маршанцыевыя (Marchantiales) — парадак пячоначных імхоў.

Маршанцыевыя
Marchantia polymorpha 190708.jpg
Маршанцыя звычайная (Marchantia polymorpha)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Marchantiales Limpr., 1877

Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  15520
NCBI  28908
EOL  4135
FW  55125

Гаметафіт гэтага парадку прадстаўлены таломам стужкападобнай формы, мае дарсівентральную будову з унутранай дыферэнцыяцыяй і рызоідамі двух відаў. Спарафіт у выглядзе каробачкі на кароткай ножцы, пашырэнне якой атрымала назву гаўсторыі, ці прысоскі. У каробачцы ўтрымліваюцца споры і элатэры (спружынкі).

Парадак аб'ядноўвае 33 роды і 400 відаў. У Беларусі — 12 відаў, найбольш вядомым прадстаўніком з'яўляецца маршанцыя звычайная (Marchantia polymorpha).

ЛітаратураПравіць

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6