Маршрутнае таксі
Маршрутнае таксі — аўтобусы і мікрааўтобусы (часам мікравэны і нават легкавыя аўтамабілі), якія ажыццяўляюць перавозку пасажыраў і багажу па вызначаных маршрутах, але якія не ўваходзяць у рэгулярную сістэму грамадскага транспарту. Прыкметамі нерэгулярнасьць могуць быць: дробныя аператары, якія абслугоўваюць па некалькі маршрутаў, дубляванне муніцыпальных маршрутаў, уласныя тарыфы, ня прывязаныя да муніцыпальных, непрытрымліванне да раскладу і інтэрвалаў (адпраўленне па запаўненні), адсутнасць сацыяльных абавязацельстваў (не працуюць да позняй ночы, абмежавана перавозяць ільготнікаў), прыпынкі ў любым не забароненым ПДР месцы і іншае. Маршруткі шырока распаўсюджаны ў многіх краінах свету.
Гісторыя
правіцьМагчыма, месцам ўзнікнення маршрутных таксі (маршрутак) з’яўляюцца ЗША у 1910-х гадах. Павышэнне якасці брукавання вуліц, нарастальная даступнасць транспартных сродкаў з рухавіком унутранага згарання ў некаторых гарадах прывялі да страты трамваем манаполіі на гарадскія перавозкі. На вуліцах з трамвайным рухам з’явіліся прыватныя аўтамабілі, якія дублявалі найбольш выгадныя ўчасткі трамвайных маршрутаў.
У СССР маршрутныя таксі з’явіліся ў 1930-х гадах у Маскве. Легкавыя аўтамабілі ЗІС-101, пазней ЗІС-110 курсіравалі паміж найважнейшымі плошчамі сталіцы, вакзаламі і буйнымі выставамі, паркамі, адвозілі пасажыраў на спартыўныя матчы. Так, у 1939 годзе дастаўкай наведвальнікаў Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі разам са шматлікімі трамваямі, тралейбусамі і аўтобусамі займаліся 120 аўтамабіляў маршрутнага таксі.
Да ўзнікнення кааператыўнага руху ў СССР у 1987 годзе, маршрутныя таксі абслугоўваліся або дзяржаўнымі аўтобуснымі паркамі, альбо таксапаркамі. З канца 1980-х гадоў сталі з’яўляцца і кааператыўныя маршрутныя таксі.
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах пададзены станам на Дваццатае стагоддзе |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |