Марына Пятроўна Крэс

Марына Пятроўна Крэс (нар. 23 жніўня 1980, Мінск, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Выступала за зборную Беларусі. Майстар спорту міжнароднага класа. Пасля заканчэння гульнявой кар’еры засталася працаваць у «Гарызонце».

Баскетбол
Марына Пятроўна Крэс
Нарадзілася 23 жніўня 1980(1980-08-23) (43 гады)
Грамадзянства
Рост 192 см
Вага 84 кг
Пазіцыя цэнтравы
Клубная кар’ера[* 1]
1995—1996 РДВАР
1996—1999 РШВСМ-Гарызонт
1999—2000 Волагда-Чэваката[d]
2000—2001 Дынама Масква[d]
2001—2003 Лончнасць Ольштын[d]
2003—2004 Вільнёў-д’Аск[d]
2004 Печ[d]
2004—2006 Вісла
2007 Бярэзіна Барысаў
2008 Картэгада[d]
2008—2009 Галатасарай[d]
2009—2010 Tarsus Belediyesi[d]
2010—2011 Атынаікос Вірон[d]
2011—2012 Боташ Адана[d]
2012—2013 Гарызонт
2015—2016 Цмокі-Мінск
2016 Гарызонт
2017—2018 Сэпсі Сфынту-Георгэ[d]
2018—2019 Гарызонт
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія правіць

Выхаванка ДЮСШ «Гарызонт». Першым трэнерам быў Сяргей Трыфанаў.

Чэмпіёнка Беларусі (1996-99), Расіі (2000-01), Польшчы (2006), Грэцыі (2011), Румыніі (2018). Срэбны прызёр чэмпіянатаў Польшчы (2005), Турцыі (2008) і Беларусі (2016), бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2007). Уладальніца Кубкаў Беларусі, Польшчы, Грэцыі, Турцыі. У 2009 годзе разам з «Галатасараем» выйграла Еўракубак ФІБА.

У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі выступала на Алімпійскіх гульнях (2008), у фінальных раўндах чэмпіянату свету (2010) і Еўропы (2007, 2009, 2011, 2013, 2017). Бронзавы прызёр Еўрабаскета-2007.

Зноскі

Спасылкі правіць