Марыяна Аляксандраўна Вярцінская
Марыяна Аляксандраўна Вярцінская (руск.: Мариа́нна Алекса́ндровна Верти́нская; нар. 28 ліпеня 1943[1], Шанхай, Рэжым Ван Цзінвэя) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно; заслужаная артыстка РСФСР (1991).
Марыяна Аляксандраўна Вярцінская | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Марианна Александровна Вертинская |
Род дзейнасці | актрыса |
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1943[1] (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Аляксандр Мікалаевіч Вярцінскі |
Маці | Лідыя Вярцінская[d] |
Муж | Барыс Аляксеевіч Хмяльніцкі[d] |
Дзеці | Aleksandra Vertinskaya[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 28 ліпеня 1943 года ў сям'і спевака-шансанье Аляксандра Вярцінскага (1889—1957), які ў 1943 годзе пасля доўгіх гадоў эміграцыі вярнуўся ў СССР. Маці, Лідзія Уладзіміраўна (1923—2013) — мастачка, кінаактрыса, малодшая сястра Анастасія Вярцінская (нар. 1944) — папулярная актрыса.
У 1967 годзе скончыла Тэатральнае вучылішча імя Б. Шчукіна. Пасля заканчэння вучылішча працавала ў Тэатры імя Яўгена Вахтангава. У 2005 годзе пакінула тэатр.
У кіно дэбютавала ў 1961 годзе роляй Каці Барташэвіч у фільме «Высакосны год». Вядомая кінапраца Марыяны Вярцінскай: галоўная роля Ані ў фільме «Застава Ільіча».