Марыя Васількаўна
Марыя Васількаўна (1130-я — пасля 1194) — полацкая княжна.
Марыя Васількаўна | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне | 1130 |
Смерць | 1194 |
Бацька | Васілька Святаславіч |
Муж | Святаслаў Усеваладавіч[1] |
Дзеці | Алег Святаславіч[d], Усевалад Святаславіч Чармны[d], Уладзімір Святаславіч[d], Глеб Святаславіч[d] і Мсціслаў Святаславіч[d] |
Дачка кн. полацкага Васількі Святаславіча, праўнучка Усяслава Полацкага. У 1143 г. выдана замуж за Святаслава Усеваладавіча, з 1180 г. вял.кн. кіеўскага. З летапісаў вядомая толькі як Васількаўна або жонка Святаслава, імя Марыя згадваецца ў Любецкім сінодыку. Марыя мела вялікі ўплыў на мужа, так у 1180 г., толькі па яе і княскага ўлюблёнца Качкара радзе, Святаслаў задумаў паход супраць кн. Давыда і Рурыка Расціславічаў. Перажыла мужа, памерлага ў 1194 г.
Паводле меркавання А. В. Салаўёва, з Марыяй звязаная вялікая ўвага аўтара «Слова пра паход Ігараў» да полацкай гісторыі[2], да меркавання таксама далучыўся Л. Я. Махнавец. Л. Я. Махнавец лічыць Марыю адным з інфарматараў аўтара «Слова…», так у «Слове…» згадваюцца браты Марыі, у т.л. невядомыя крыніцам Усевалад і Ізяслаў Васількавічы і звесткі пра гібель апошняга[3]. Г. В. Сумарокаў наогул лічыць Марыю аўтарам «Слова…»[4].
РадаводПравіць
Зноскі
- ↑ Е. К. Святослав Всеволодович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1900. — Т. XXIX. — С. 274.
- ↑ Соловьёв А. В. Политический кругозор… С. 83
- ↑ Махновец Л. Е. Про автора… С. 118.
- ↑ Сумаруков Г. В., Серегина Н. С. Полоцкая княжна…
ЛітаратураПравіць
- Ипат. лет. Стб. 313, 614, 680;
- Татищев В. Н. История Российская. М.; Л., 1964. Т.3. С. 122—123;
- Соловьев А. В. Политический кругозор автора «Слова о полку Игореве» // ИЗ. 1948. № 25. с. 71—103. С. 83—84;
- Сумаруков Г. В., Серегина Н. С. Полоцкая княжна Мария Васильковна — автор «Слова о полку Игореве»: исследования тайнописи / вст. ст. Л. Ф. Данько, А. И. Судника. — Полоцк: А. И. Судник, 2008. — 53 с.: ил. — (Наследие Полоцкой земли; вып. 6). ISBN 978-985-6650-53-9;
- Махновец Л. Е. Про автора «Слова о полку Ігоревім». Київ, 1989. С. 28—29, 75—76, 115—118, 123.