Васілька Святаславіч

князь полацкі

Васілька Святаславіч (1080-я — пачатак 1144) — князь полацкі (1132 — пачатак 1144).

Васілька
Iziaslav of Polock Seal avers.png
знак Рагвалодавічаў
князь полацкі
1132 — 1144
Папярэднік Святаполк Мсціславіч
Пераемнік Рагвалод-Васіль Барысавіч
Нараджэнне 1080-я
Смерць 1144
Род Рагвалодавічы
Бацька Святаслаў Усяславіч
Маці Сафія[d]
Дзеці Усяслаў, Брачыслаў, Ізяслаў, Усевалад, Марыя

БіяграфіяПравіць

Сын Святаслава Усяславіча і, паводле Васкрасенскага летапісу, унук кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Напэўна, праз такое паходжанне дзеці Святаслава, прынамсі Васілька, Прадслава і Градзіслава — не былі высланы кіеўскім князем Мсціславам у Візантыю разам з бацькам і іншымі полацкімі князямі ў 1129 годзе. Паводле Іпацьеўскага летапісу, у 1132 годзе палачане выгналі з Полацка Святаполка Мсціславіча і Васілька сеў на дзедавым стальцы[1].

Паводле пскоўскага летапісца, у 1138 годзе полацкі князь Васілька сустрэў князя Усевалада Мсціславіча, які ехаў паўз Полацк на княжанне ў Пскоў, дабром праводзіў яго, князі цалавалі крыж не ўспамінаць ранейшага зла, зробленага кіеўскім князем Мсціславам роду полацкіх князёў. На думку Л. Аляксеева, гэтым Васілька праявіў сваю антынаўгародскую пазіцыю, бо перад тым наўгародцы выгналі Усевалада. На думку Рукавішнікава, значэнне сустрэчы было большым, яна заклала аснову адносін нашчадкаў Васількавічаў са смаленскімі нашчадкамі Мсціслава — Расціславічамі.[2]

Пры гэтым Васілька ўлічваў і іншую групоўку рускіх князёў, у 1143 годзе выдаў дачку Марыю за аднаго з Ольгавічаў — Святаслава Усеваладавіча. Тым жа часам, яшчэ адзін Мсціславіч — пераяслаўскі князь Ізяслаў Мсціславіч — у 1144 годзе выдаў сваю дачку за старэйшага стрыечнага брата і суперніка Васількі — Рагвалода Барысавіча. Напэўна, неўзабаве Васілька памёр, а Рагвалод-Васіль заняў полацкі сталец.[2]

НашчадкіПравіць

  • Усяслаў (пасля 1101 — пасля 1180), князь полацкі
  • Брачыслаў (? — пасля 1180), князь віцебскі
  • Ізяслаў (? — да 1187), у літаратуры называецца князем гарадзенскім (гарадоцкім, гараднянскім, гарадзецкім і пад., горад не лакалізаваны)
  • Усевалад (? — ?)
  • Марыя Васількаўна (1130-я — пасля 1194), вялікая княгіня кіеўская

РадаводПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества Х-XIII вв. — М., 1975.
  • Богданов В. П., Рукавишников А. В. Взаимоотношения полоцких и смоленских князей в XII — первой трети XIII века // Вопросы истории. — 2002. — № 10. — С. 19-31.
  • Васильки // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 104. — 737 с.
  • Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: ІХ-ХІІІ ст.: Вучэб. дапам. — Мн., 1998. — 260 с.