Рагвалод-Васіль Барысавіч
Рагвалод-Васіль (1110-я — 1171/1180) — князь полацкі (жнівень 1128 — сакавік 1129; 1144—1151; 1159—1162), князь друцкі (1158—1171/1180).
Рагвалод-Васіль | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Знак Рагвалодавічаў. | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Барыс Усяславіч | ||||||
Пераемнік | Давыд Усяславіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васілька Святаславіч | ||||||
Пераемнік | Расціслаў Глебавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Расціслаў Глебавіч | ||||||
Пераемнік | Усяслаў Васількавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Глеб Расціславіч | ||||||
Пераемнік | Глеб Рагвалодавіч | ||||||
Нараджэнне | 1110-я | ||||||
Смерць | 1171/1180 | ||||||
Род |
![]() |
||||||
Бацька | Барыс Усяславіч | ||||||
Маці | імя невядома | ||||||
Жонка | імя невядома | ||||||
Дзеці | Барыс Рагвалодавіч, Глеб Рагвалодавіч, Еўфрасіння Рагвалодаўна | ||||||
Веравызнанне |
![]() |
||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | Полацкае княства; | ||||||
Званне | князь | ||||||
Камандаваў | полацкае войска; |
БіяграфіяПравіць
Сын полацкага князя Барыса Усяславіча, напэўна, старэйшы брат Івана і Звяніславы.
На думку Э. Загарульскага, у 1128 годзе князь Барыс, напэўна, праз хваробу аказаўся недзеяздольным і стала пытанне пра ажыцяўленне княскай ўлады ў Полацку. На гэта прэтэндаваў наступны паводле старшынства Усяславіч -- князь Давыд, але палачане былі супраць, хацелі каб пры Барысе намеснічаў яго сын Рагвалод Барысавіч. Магчыма, паміж Давыдам і палачанамі з Рагвалодам адбываўся канфлікт. Напэўна, гэта і было "няпраўдай" Давыда праз якую вял.кн. кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч арганізаваў вялікі паход у Полацкую зямлю, але пэўна яго мэты невядомы. Палачане «узялі» кн. Рагвалода і пайшлі з ім да вял.кн. Мсціслава, атрымаць санкцыю на намесніцтва пры бацьку, што Мсціслаў і дазволіў. На думку Э. Загарульскага, Рагвалод быў тады зусім малады, бо выступае не самастойна, а аб'ектам дзеянняў палачан.
Неўзабаве, на пачатку 1129 года, князь Барыс памёр і Давыд урэшце сеў на полацкім стальцы. Тым жа 1129 годам вял.кн. Мсціслаў збіраў паход супраць полаўцаў, заклікаў і полацкіх князёў, пагатоў новы полацкі князь Давыд даводзіўся яму сватам. Паводле В. М. Тацішчава, полацкія князі адмовіліся ў кплівых словах. Таксама, паводле В. Тацішчава, пакуль вял.кн. Мсціслаў ваяваў з полаўцамі, полацкія князі (магчыма Давыд і Рагвалод) ваявалі паміж сабою, а нейкія з іх і нападалі на ўладанні Мсціслававых родзічаў. Вярнуўшыся з паходу, Мсціслаў адправіў ваяводаў у Полацкую зямлю, яны захапілі многіх полацкіх князёў, у тым ліку Давыда і Рагвалода, і прывезлі іх у Кіеў. У 1130 годзе над Полацкімі Ізяславічамі адбыўся «суд рускіх князёў», паводле яго выраку разам з сем’ямі іх выслалі ў Візантыю.
Князь Рагвалод Барысавіч, напэўна, разам з братам Іванам, вярнуўся з Візантыі ў 1139 годзе, але на полацкім стальцы тым часам сядзеў яго стрыечны брат — кн. Васілька Святаславіч. Не гледзячы на старшынство, Рагвалод, мусіць, атрымаў нейкі невялікі ўдзел. Толькі пасля смерці кн. Васількі (пачатак 1144 года) Рагвалод стаў полацкім князем, а вясною 1144 года ажаніўся з дачкой вял.кн. кіеўскага Ізяслава Мсціславіча.
Княжыў да 1151 года, калі палачане схапілі яго і перадалі менскім князям, якія пасадзілі Рагвалода ў турму. На полацкім стальцы сеў кн. Расціслаў Глебавіч. Толькі ў 1158 годзе менскія князі пад пагрозай Юрыя Даўгарукага вызвалілі Рагвалода, з Менску ён паехаў у Слуцк. У Слуцку быў не доўга, т.б. ва ўладанні чарнігаўскіх князёў, адтуль дручане запрасілі яго на княжанне ў Друцк выгнаўшы кн. Глеба Расціславіча. Рагвалод пагадзіўся і паехаў у Друцк, а насустрач выехала 300 дручан на чоўнах. Выгнанне Глеба Расціславіча з Друцка выклікала вайну менскіх Глебавічаў з Рагвалодам — Глебавічы аблажылі Друцк, але штурмы былі беспаспяховыя, урэшце яны заключылі мір паводле якога пакідалі яму Друцк і дадавалі яшчэ нейкія воласці, а ён адмаўляўся для іх ад Полацка.
У 1159 годзе, змовіўшыся, палачане выгналі з Полацка кн. Расціслава Глебавіча і зноў паклікалі кн. Рагвалода Барысавіча прасіўшы прабачэння за колішнюю выдачу менскім князям. Гэта прычынілася новаму канфлікту з Глебавічамі, Рагвалод правёў супраць іх некалькі ваенных кампаній, але не вельмі паспяховых — у выніку апошняй (1162) быў разбіты кн. Валадаром Глебавічам. Параза была цяжкая, загінула шмат палачан, Рагвалод не рызыкнуў вяртацца ў Полацк і паехаў у Друцк. На полацкім стальцы пры падтрымцы смаленскіх князёў сеў кн. Усяслаў Васількавіч.
Апошні раз Рагвалод-Васіль успамінаецца ў надпісе на гэтак званым «Рагвалодавым камяні» пад 1171 годам, магчыма, жыў і да 1180 года, калі князем у Друцку названы ужо яго сын Глеб Рагвалодавіч.
НашчадкіПравіць
- Барыс Рагвалодавіч (кан. 1140-ых — пасля 1195)
- Глеб Рагвалодавіч (кан. 1150-ых — пасля 1180)
- Еўфрасіння Рагвалодаўна (магчыма 1170-80-я — 1243)
Некаторыя выданні называюць яго сынам таксама Расціслава Рагвалодавіча невядомых гадоў нараджэння і жыцця.[1]
Зноскі
- ↑ История родов русского дворянства: В 2 кн. / авт.-сост. П. Н. Петров. — СПб., 1886. (Переизд.: — М.: Современник; Лексика, 1991. — ISBN 5-270-01515-3)
ЛітаратураПравіць
- Алексеев, Л. В. Полоцкая земля: (очерки истории Северной Белоруссии) в IX—XIII вв. / Л. В. Алексеев; АН СССР, Ин-т археологии. — М.: Наука, 1966. — 295 с., 3 л. карт.: ил., карт. — С. 267—274.
- Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: ІХ-ХІІІ ст.: Вучэб. дапам. — Мн., 1998. − 260 с.
- Штыхаў Г. Рагвалод Барысавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 43. — ISBN 985-11-0214-8.
Папярэднік: Давыд |
Князь полацкі 1128 – 1129 |
Пераемнік: Васілька I |
Папярэднік: Васілька I |
Князь полацкі 1144 – 1151 |
Пераемнік: Расціслаў |
Папярэднік: Глеб Расціславіч |
Князь друцкі 1158 – 1171/1180 |
Пераемнік: Глеб Рагвалодавіч |
Папярэднік: Расціслаў |
Князь полацкі 1159 – 1162 |
Пераемнік: Усяслаў III |