Давыд Усяславіч
Давыд Усяславіч (сяр. 1050-х — пасля 1130) — князь ізяслаўльскі (1101 — да 1103; пасля 1116 — пач. 1128; сяр. 1128—1129), князь полацкі (пач. 1128 — сяр. 1128).
Давыд | ||
![]() знак Рагвалодавічаў | ||
| ||
---|---|---|
1128 — 1128 | ||
Папярэднік | Барыс Усяславіч | |
Пераемнік | Рагвалод-Васіль Барысавіч | |
Нараджэнне | сяр. 1050-х | |
Смерць | пасля 1130 | |
Дынастыя | Рагвалодавічы | |
Бацька | Усяслаў Брачыславіч | |
Дзеці | Брачыслаў Давыдавіч, Мікула, Валодша |
ЖыццяпісПравіць
Месца Давыда ў старшынстве Усяславічаў дыскусійнае. У любым выпадку, да 1103 года Давыд апынуўся ў Чарнігаўскім княстве. І. Д. Беляеў[1] і У. І. Пічэта[2] лічылі, што Давыд па смерці бацькі быў абдзелены братамі і ўдзела не меў. Меркавання, што, прынамсі ў 1103—1104 г., Давыд не меў удзела трымаецца і А. Рапаў[3]. В. Янін лічыць, што Давыд не меў удзела прынамсі да 1114 года[4].
У 1103 годзе Давыд у войску чарнігаўскіх князёў удзельнічаў ў паспяховым паходзе супраць полаўцаў. У 1104 годзе — супраць свайго брата Глеба Усяславіча, князя менскага, гэты паход поспеху не меў. Паводле меркавання А. Рапава, магчыма, паход супраць Глеба меў мэтай абараніць уладальніцкія правы Давыда[3]. Пазней, магчыма, пасля 1116—1119 г., вярнуўся ў Полацкую зямлю і, верагодна, трымаў Ізяслаўльскі ўдзел.
Пасля смерці Рагвалода-Барыса (пач. 1128) паводле тагачаснага права полацкі сталец перайшоў да Давыда. Пакінуўшы Ізяслаўль свайму сыну Брачыславу, Давыд з малодшымі сынамі пераехаў у Полацк. Палачане з нейкай прычыны змовіліся супраць яго, Давыд даведаўся пра гэта і выклікаў у Полацак сына Брачыслава з ізяслаўльскай дружынай. Але гэта не дапамагло, палачане выгналі Давыда з Полацка ўзяўшы князям маладога Рагвалода-Васіля. Верагодна, пачалася міжусобіца Давыда з Рагвалодам-Васілём куды ўмяшаўся вял. кн. кіеўскі Мсціслаў уварваўшыся вялікімі сіламі ў Полацкую зямлю. Палачане павезлі Рагвалода-Васіля да Мсціслава і ўпэўнілі яго зацвердзіць Рагвалода-Васіля на полацкім стальцы ў супярэчнасці з правам старшынства. Давыд быў вымушаны вярнуцца ў Ізяслаўль. Верагодна, Рагвалод-Васіль прызнаў вярхоўную ўладу Кіева, чаго не было з часоў Брачыслава Ізяславіча.
Відавочна, Давыд не змірыўся са стратай Полацка. У 1129 Мсціслаў збіраўся ў паход супраць полаўцаў і заклі́каў да ўдзелу полацкіх князёў. Давыд і іншыя кпліва адмовіліся. Больш за гэта, верагодна, калі Мсціслаў ваяваў з полаўцамі, Давыд зноў пачаў міжусобіцу з Рагвалодам-Васілём. Вярнуўшыся з паходу Мсціслаў паслаў сваіх ваявод ў Полацкую зямлю, яны захапілі амаль ўсіх полацкіх князёў, у т.л. Давыда з сынамі і прывезлі іх у Кіеў. У 1130 над полацкімі князямі адбыўся «суд рускіх князёў» паводле яго выраку іх разам з сем'ямі саслалі ў Візантыю.
Давыд не вярнуўся з ссылкі, верагодна, памёр у Візантыі. Вярнуліся яго сыны — Брачыслаў, Мікула і Валодша, якія з дапамогай Рагвалода-Васіля вярнулі сабе ад Глебавічаў Ізяслаўльскае княства.
НашчадкіПравіць
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества Х-XIII вв. — М., 1975.
- Беляев И. Д. Очерк истории Северо-западного края России. — Вильна: Тип. Сыркина, 1867. — 121 с.
- Беляев И. Д. Рассказы из русской истории. Кн. 4. Ч. I. История Полотска или Северо-Западной Руси от древнейших времен до Люблинской унии. — М., 1872.
- Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: ІХ-ХIII ст.: Вучэб. дапам. — Мн., 1998, − 260 с.
- Загорульский Э. М. Генеалогия полоцких князей Изяславичей. — Мн. : ВУЗ-ЮНИТИ, 1994. — 31 с. 3000 экз. ISBN 985-431-001-9 : Б. ц.
- Очерки истории СССР. Период феодализма IX—XV вв. Ч. 1. / Под ред. Б. Д. Грекова. — М., 1953.
- Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в. / О. М. Рапов; Под редакцией Б. А. Рыбакова. — М.: Издательство Московского университета, 1977. — 264 с.
- Янин В. Л. Междукняжеские отношения в эпоху Мономаха и «Хождение игумена Даниила» // Труды отдела древнерусской литературы. — Т. XVI. — 1960. С. 112—131.
Папярэднік: Рагвалод II Барыс |
Князь полацкі 1128 |
Пераемнік: Рагвалод III Васіль |