Марыя Віктараўна Каленік (нар. 1 чэрвеня 1998) — студэнтка факультэта экспазіцыйнага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].

Марыя Каленік
Род дзейнасці палітычны вязень, студэнт
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1998(1998-06-01) (25 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар

Біяграфія правіць

Паходзіць з сям’і мастакоў, яе тата і старэйшая сястра — мастакі. Таму пасля заканчэння гімназіі мастацтваў імя Ахрэмчыка, дзяўчына паступала ў Акадэмію мастацтваў Беларусі. Паступіла не з першага разу, але не здалася, была залічана студэнткай на факультэт экспазіцыйнага дызайну БДАМ[2].

Марыя Каленік была арыштавана па месцы жыхарства 12 лістапада 2020 года ў рамках справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), пасля чаго была змяшчана пад варту ў СІЗА КДБ, затым была пераведзена ў СІЗА на Валадарскага[3].

18 лістапада 2020 года сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай[4]. 29 снежня 2020 года шэфства над палітвязнем узяў Томаш Франкоўскі, дэпутат Еўрапарламента, чалец Дэлегацыі па сувязям з Беларуссю і Камітэта па культуры і адукацыі ў Еўрапарламенце, які заклікаў да «неадкладнага і безумоўнага вызвалення і зняцця абвінавачанняў з усіх арыштаваных студэнтаў, у тым ліку Марыі Каленік»[5]. 20 студзеня 2021 года сумеснай заявай чатырнаццаці ўкраінскіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў  (укр.), Украінскі Хельсінскі саюз па правах чалавека  (укр.), Харкаўская праваабарончая група  (укр.), Восток-SOS  (укр.), арышт Марыі Каленік быў прызнаны незаконным і кваліфікаваны як гвалтоўнае знікненне  (польск.)[6][7].

16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска прысудзіў Марыі Каленік, якая не прызнала віну, два з паловай гады пазбаўлення волі[8].

Знаходзілася ў жаночай калоніі Гомеля. Вызвалілася 30 лістапада 2022 года.

Зноскі

  1. https://prisoners.spring96.org/be/person/maryja-kalenik
  2. https://nina.nashaniva.com/?c=ar&i=264714
  3. https://zbsunion.by/studpolitzek/kalenik
  4. Белорусский хельсинский комитет. Заявление протеста против наступления на ЗБС (руск.). Беларускі Хельсінкскі камітэт (18 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021.
  5. https://www.lphr.org/en/tomasz-frankowski-po-frank-junge-spd-and-ingmar-jung-cdu-have-taken-over-a-godparenthood-for-political-prisoners-in-belarus/
  6. Заява правозахисних організацій щодо незаконно утримуваних білоруських студентів (укр.). Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў  (укр.) (20 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
  7. Правозахисники України закликають міжнародну спільноту захистити незаконно утримуване в Білорусі студентство (укр.). Новинарня  (укр.) (20 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
  8. Неведомская, Татьяна. Родные обвиняемых по "делу студентов": Приговор не удивляет (руск.). Deutsche Welle (16 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.

Спасылкі правіць