Марыя Маліцкая (польск.: Maria Malicka; нар. 9 мая 1900, Кракаў — 30 верасня 1992, Кракаў) — польская актрыса тэатра і кіно.

Марыя Маліцкая
Maria Malicka
Дата нараджэння 9 мая 1900(1900-05-09)[1][2] ці 9 мая 1898(1898-05-09)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 1992(1992-09-30)[1][2][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Польшча
Муж Zbigniew Sawan[d]
Месца працы
Прафесія акцёрка, кінаактрыса
Узнагароды
IMDb ID 0539536
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У міжваенны час выступала ў кракаўскіх і варшаўскіх тэатрах. Падчас нямецкай акупацыі спачатку працавала, як афіцыянтка, а пасля ў калабарацыйным Тэатры камедыі (1941—1944). За гэта і цесныя сувязі з немцамі была пакарана Аб’яднаннем артыстаў польскіх сцэн (ZASP) забаронаю выступаць на сталічных сцэнах.

Пасля вайны выступала ў Шчэціне, Бельску, Лодзі, а з 1957 года да пенсіі ў 1971 годзе ізноў у Тэатры імя Юльюша Славацкага ў Кракаве.

Фільмаграфія правіць

  • 1927 — Магіла невядомага салдата — Нэлі, дачка Лазоўскага
  • 1927 — Кліч мора — Ганка
  • 1928 — Дзікунка — Іта, дачка Крушынскага
  • 1929 — Шляхам ганьбы — Марыся Журкуўна
  • 1930 — Янка Мызыка (фільм) — спявачка Ева Карэцкая
  • 1930 — Вецер з мора — Тэрэза
  • 1931 — Спакушаная — Лена
  • 1931 — Небяспечны рай — Альма
  • 1936 — Пан Твардоўскі — матка Твардоўскага
  • 1966 — Бар’ер — прыбіральшчыца
  • 1980 — Клік Клак — Карнэлія
  • 1980 — Сапраўдны нявінны твар дзіцяці — Пані Брамсан

Крыніцы правіць

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 8 ліпеня 2016.
  2. а б Maria Malicka // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. а б в http://janek.czarnieckiego.pl/artysta/maria-malicka/ Праверана 17 ліпеня 2022.
  4. http://janek.czarnieckiego.pl/artysta/maria-malicka/

Спасылкі правіць