Марыя дэ Куртэнэ (фр.: Marie de Courtenay; 12041228) — нікейская імператрыца, рэгентка Лацінскай імперыі ў 1228 годзе.

Марыя дэ Куртэнэ
 
Дзейнасць палітык, суверэн
Нараджэнне 1204[1]
Смерць верасень 1228
Дынастыя Capetian House of Courtenay[d]
Бацька П'ер II дэ Куртэнэ[d]
Маці Іаланда дэ Эно[d]
Муж Феадор I Ласкарыс[d]

Дачка лацінскага імператара П'ера дэ Куртэнэ і імператрыцы Іаланды дэ Эно. У 1217 ці 1218 годзе выдадзена замуж за нікейскага імператара Феадора I Ласкарыса. Шлюб гэты меў на мэце ўмацаваць мірныя адносіны паміж дзвюма дзяржавамі. Пасля смерці Іаланды дэ Эно Феадор Ласкарыс, лічачы, што жаніцьба на лацінскай прынцэсе дае яму некаторыя правы на Канстанцінопаль, пачаў падрыхтоўку да захопу горада (1220). Рэгент Лацінскай імперыі Конан Бецюнскі неадкладна адрэагаваў на пагрозу, накіраваўшы войскі ў Малую Азію. Справа ледзь не дайшла да новай вайны, але пры дзейным удзеле Марыі дэ Куртэнэ канфлікт атрымалася завяршыць мірам у 1221 годзе.

Дзяцей у шлюбе з Феадорам не было, і пасля смерці мужа Марыя вярнулася ў Канстанцінопаль. Напачатку 1228 года, пасля смерці брата — імператара Роберта дэ Куртэнэ, была абрана баронамі рэгенткай імперыі; выконвала гэтыя абавязкі да сваёй смерці ў верасні 1228 года.

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.
  1. Pas L. v. Marie de Courtenay // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713