Мары Робертсан
Мары Шарлота Робертсан (шведск.: Marie Charlotte Robertson; нар. 14 красавіка 1977, Сунэ) — шведская кінаактрыса.
Мары Робертсан | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 красавіка 1977[1][2] (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесія | тэатральная актрыса, кінаактрыса |
IMDb | ID 0731950 |
marierobertson.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 14 красавіка 1977 года ў Сунэ (лен Вермланд). Дзяцінства правяла ў прыгарадзе Стакгольма Брэдэнгэ. Яшчэ ў падлеткавым узросце сыграла ролю ў тэлевізійным серыяле «Дзіця-дзьмухавец» (Maskrosbarn, 1989).
У гімназіі Мары ў якасці факультатыўнага прадмета вывучала драматычнае мастацтва. Затым год вучылася ў тэатральнай школе Кале Флюгарэ, адначасова працуючы тэлевядучай на ZTV у праграме «Вестманагатан 44». У 1998—2000 гадах здымалася ў серыяле «Параходства» (Rederiet).
У 2000—2004 гадах Робертсан працягвала вучобу ў Тэатральным інстытуце пры Гётэбаргскім універсітэце.
За сваю ролю ў камедыйнай карціне «Гоншчыцы» (Rallybrudar, 2008) была намінаваная на «Залатога жука» у катэгорыі «лепшая жаночая роля другога плана».
Фільмаграфія
правіць- Maskrosbarn (1989), тэлесерыял
- Rederiet (1998), тэлесерыял
- Trettondagsafton (1999 г.)
- Ett litet rött paket (1999 г.), тэлесерыял
- Heartbreak Hotel (2006),
- Playa del Sol (2009), тэлесерыял
- Rallybrudar (2008)
- Saltön (2010), тэлесерыял
- Meteoren (2010), тэлесерыял
- Svensson, Svensson … i nöd & lust (2011)
- Hur många lingon finns det i världen? (2011)
- Мяжа (Gränsen, 2011)
- De närmaste (2012)
- Cockpit (2012)
- Сапраўдныя людзі (2012—2013), тэлесерыял
- Fjällbackamorden (серыя «Vänner för livet», 2013 года), тэлесерыял
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 22 ліпеня 2016.
- ↑ Marie Robertson // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.