Мары (аэрапорт)
Аэрапорт Мары (туркм.: Mary halkara aeroporty) — міжнародны аэрапорт горада Мары, Туркменістан. Для абслугоўвання авіяпасажыраў у аэрапорце пабудаваны новы тэрмінал прапускной здольнасцю 300 чалавек у гадзіну, адпаведны міжнародным стандартам. Размешчаны за 6 км на паўночны ўсход ад цэнтра Мары.
Мары | |
---|---|
ІАТА: MYP — ІКАА: UTAM | |
Інфармацыя | |
Краіна | |
Вышыня НУМ | 220 м |
Сайт | maryairport.gov.tm |
Аэравакзальны комплекс
правіцьНовы будынак быў адкрыты 4 сакавіка 2009 года. Двухпавярховае збудаванне агульнай плошчай каля 3,5 тыс. м² узвяла турэцкая будаўнічая кампанія «Эфор». Цана склала 5 млн долараў. Прапускная здольнасць — 300 пасажыраў у гадзіну[1]. У зале аэравакзала маецца ўсё неабходнае для стварэння камфартабельных умоў чакання вылету: паслугі паштовай і міжгародняй сувязі, пункт абмену валюты, камеры захоўвання багажу, даведачныя бюро, кафетэрыі, касы Turkmenistan Airlines.
УПП
правіцьУ Мары былі пабудаваны дзве ўзлётна-пасадачныя палосы. Першая паласа УПП (18L/36R) мае працягласць 2800 метраў і шырыню 45 метраў, другая паласа (18R/36L) — даўжынёй 3800 метраў і шырынёй 45 метраў.
Гавань прымае Ан-12, Ан-24, Ан-26, Ан-28, Ан-30, Ан-32, Ан-72, Ан-74, Іл-76, Ту-134, Ту-154, Як-40, Як-42, Airbus A319, Airbus A320, Airbus A321, Boeing 737, Boeing 757, Boeing 767, Boeing 777 і іншыя тыпы ПС класам ніжэй, верталёты ўсіх тыпаў.
Рэгулярныя рэйсы
правіцьАвіякампанія | Код ІАТА |
Код ІКАО |
Краіны | Горад | Аэрапорт | Код ІАТА |
Код ІКАО |
Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Туркменскія авіялініі | T5 | TUA | Туркменістан | Ашхабад | Аэрапорт імя Сапармурата Туркменбашы | ASB | UTAA | |
Туркменскія авіялініі | T5 | TUA | Туркменістан | Дашагуз | Дашагуз | TAZ | UTAT | |
Туркменскія авіялініі | T5 | TUA | Туркменістан | Туркменабад | Туркменабад | CRZ | UTAV | |
Туркменскія авіялініі | T5 | TUA | Туркменістан | Туркменбашы | Туркменбашы | KRW | UTAK | |
Туркменскія авіялініі | T5 | TUA | Туркменістан | Балканабат | Балканабат | BAL | UT1H |