Мар’ю Лаўрысцін (эст.: Marju Lauristin; нар. 7 красавіка 1940, Талін) — эстонскі сацыёлаг, інтэлектуал і палітык. Прафесар Тартускага ўніверсітэта. Ганаровы грамадзянін Тарту. Сустаршыня Народнага фронту Эстоніі, у 1992—1994 гадах — міністр сацыяльных спраў Эстонскай Рэспублікі.

Мар’ю Лаўрысцін
Дата нараджэння 7 красавіка 1940(1940-04-07)[1] (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Ёханес Лаўрысцін[d]
Маці Вольга Лаўрысцін[d]
Муж Enn Roose[d] і Peeter Vihalemm[d]
Дзеці Marin Laak[d]
Род дзейнасці палітык, выкладчыца ўніверсітэта, сацыёлаг
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дачка дзеячаў эстонскага камуністычнага руху Ёханеса Лаўрысціна і Вольгі Лаўрысцін. Сястра палітыка і тэатральнага дзеяча Яака Аліка (сына Вольгі Лаўрысцін і Хендрыка Аліка).

У 1966 годзе скончыла факультэты журналістыкі і сацыялогіі Тартускага ўніверсітэта. У 1976 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце.

У 1980 годзе падпісала «Ліст сарака» — заклік сарака эстонскіх інтэлектуалаў супраць палітыкі русіфікацыі ў Эстонскай ССР.

У 1988 годзе разам з Эдгарам Савісаарам стварыла і ўзначальвала Народны фронт Эстоніі, палітычны рух, які адыграў вядучую ролю ў дасягненні незалежнасці Эстоніі ад СССР. У 1989 годзе была абрана дэпутатам З’езда народных дэпутатаў СССР ад Тартускай тэрытарыяльнай выбарчай акругі № 750 Эстонскай ССР. Намеснік старшыні (спікера) Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР. Член Камісіі Савета Саюза па пытаннях працы, цэн і сацыяльнай палітыкі.

З 1990 годзе прымала ўдзел у працы Кангрэса Эстоніі.

З чэрвеня 1990 года да 8 верасня 1990 года была старшынёй Эстонскай сацыял-дэмакратычнай партыі незалежнасці (эст.: Eesti Sotsiaaldemokraatlik Iseseisvuspartei (ESDIP)). Пасля аб’яднання партыі (8 верасня 1990 года) з Дэмакратычнай партыяй працы Эстоніі, Рускай сацыял-дэмакратычнай партыяй Эстоніі і з Замежным аб’яднаннем Сацыялістычнай партыі Эстоніі ў адзіную Сацыял-дэмакратычную партыю Эстоніі (эст.: Eesti Sotsiaaldemokraatlik Partei (ESDP)) Мар’ю Лаўрысцін была абрана старшынёй і займала гэтую пасаду да 1995 года.

З 21 кастрычніка 1992 года па 20 верасня 1994 года займала пасаду міністра сацыяльных спраў у першым урадзе Марта Лаара.

Зноскі