Масавыя забойствы ў штаце Плато
З 24 па 25 снежня 2023 года ў штаце Плато (Нігерыя) адбылася серыя ўзброеных нападаў.
Ход падзей
правіцьШтат Плато з’яўляецца адным з самых небяспечных рэгіёнаў краіны. Менавіта тут разгарнуўся канфлікт паміж народамі фулані (жывёлагадоўцы) і берома (фермеры). У красавіку 2022 года, а таксама ў кастрычніку і лістападзе 2023 года край ахапіла хваля масавых забойстваў[1].
У снежні 2023 года ў 20 вёсках у раёнах Бакоса і Баркін-Ладзі адбыліся напады мясцовых бандытаў. Баевікі былі добра ўзброены і арганізаваны, атакаваўшы з лясных баз у суседніх штатах. Падчас акцыі загінула 200 чалавек[2][3][4][5][6].
Нігерыйская армія неадкладна пачала ў раёне ваенную аперацыю з мэтай выявіць нападнікаў[7].
Напады выклікалі абурэнне мясцовага насельніцтва. Жыхары патрабавалі справядлівасці і дзяржаўнай абароны. Губернатар Плато Калеб Мутфванг асудзіў гвалт[8]. Amnesty International заклікала правесці незалежнае расследаванне[9]. Міжнародная супольнасць, у тым ліку ААН, АС, ЕС і ЗША, выказалі асуджэнне і прапанавалі падтрымку[10].
Хоць ні адна групоўка не ўзяла адказнасць за напад, аднак пад падазрэнне трапілі апалчэнцы-фалані[11].
Гл. таксама
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ Plateau State govnor: How ova 115 pipo die for Plateau attacks, 64 communities displaced . BBC News Pidgin (25 снежня 2023). Праверана 26 December 2023.
- ↑ Après les massacres du « Noël noir », le centre du Nigeria en deuil réclame justice
- ↑ France-Presse, Agence (25 December 2023). "At least 160 dead and 300 wounded after attacks by armed gangs in Nigeria". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 26 December 2023.
- ↑ Asadu, Chinedu. "At least 140 killed by suspected herders in dayslong attacks in north-central Nigeria". ABC News(англ.). Праверана 26 December 2023.
- ↑ Aluwafemi. Many killed’, properties razed as gunmen attack Plateau communities . The Cably (25 снежня 2023). Праверана 25 December 2023.
- ↑ At least 140 villagers killed by suspected herders in dayslong attacks in north-central Nigeria (англ.). AP News (26 снежня 2023). Праверана 26 December 2023.
- ↑ Gunmen Kill at Least 140 Nigerian Villagers . Voice of America (26 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 December 2023. Праверана 27 December 2023.
- ↑ Plateau State Governor, Mutfwang Laments How Terrorists Had Occupied Schools In Barkin Ladi For Five Years Before Attacks | Sahara Reporters . saharareporters.com. Праверана 26 December 2023.
- ↑ Odeniyi. Probe Plateau attack, Amnesty Int'l urges FG (англ.) . Punch Newspapers (26 снежня 2023). Праверана 26 December 2023.
- ↑ Tinubu ya yi tir da harin Filato wanda aka kashe 'fiye da mutum 140' (хаўса). BBC News Hausa (26 снежня 2023). Праверана 26 December 2023.
- ↑ Asadu, Chinedu. At least 140 villagers killed by suspected herders in dayslong attacks in north-central Nigeria . AP News (26 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 December 2023. Праверана 26 December 2023.