Масачусетс-Бэй (правінцыя)
Правінцыя Масачусетс Бэй, Правінцыя Масачусецкага заліва (англ.: Province of Massachusetts Bay) — Каронная калонія Вялікабрытаніі, якая існавала на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі (цяпер штаты Масачусетс, Мэн і частка Нью-Гэмпшыра) з 1691 па 1776 год. Самая вялікая па тэрыторыі з трынаццаці калоній, якія падпісалі ў 1776 годзе Дэкларацыю незалежнасці ЗША.
Каронная калонія Вялікабрытаніі | |||||
Правінцыя Масачусетс Бэй | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: Province of Massachusetts Bay | |||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Бостан | ||||
Мова(ы) | англійская | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Форма кіравання | канстытуцыйная манархія | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Правінцыя была ўтворана хартыяй караля Вільгельма III і каралевы Марыі II шляхам зліцця Плімуцкай калоніі і Калоніі Масачусецкага заліва, а таксама правінцыі Мэн, Нантакета, Мартас-Він'ярд і тэрыторыі, вядомай цяпер як Новая Шатландыя. Хартыя набыла моц 14 мая 1692 года, а Новая Шатландыя адлучылася ў 1696 годзе. Адначасова правінцыя Нью-Хэмпшыр была аддзелена ад калоніі Масачусецкага заліва.
У 1725 годзе кароль Георг I падпісаў новую хартыю, якая дала калоніі больш правоў.
Правінцыя кіравалася брытанскімі губернатарамі аж да 7 кастрычніка 1774 года. У гэты дзень Вярхоўны суд Масачусетса заснаваў Кангрэс Правінцыі Масачусетс, што ў далейшым прывяло да вайны за незалежнасць ЗША. У чэрвені 1780 года ўступіла ў дзеянне Канстытуцыя штата Масачусетс.